Грамадства

Дайшла чарга да «Аховы птушак Бацькаўшчыны». Арганізацыю збіраюцца ліквідаваць

9 лютага грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» атрымала ліст ад Вярхоўнага суда, у якім паведамляецца, што Міністэрства юстыцыі падало пазоў аб ліквідацыі АПБ. Пра гэта паведамілі ў афіцыйным тэлеграм-канале арганізацыі. Пакуль грамадзянская справа рыхтуецца да судовага разбіральніцтва, але прэцэндэнтаў, каб камусьці ў такім выпадку ўдалося абараніцца ў судзе, у апошнія паўтара года не было. 

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» — прыродаахоўная арганізацыя, якая за чвэрць стагоддзя свайго існавання зрабіла вельмі шмат для таго, каб дзікая прырода ў Беларусі захоўвалася і нават дзе-нідзе аднаўлялася. Сама арганізацыя коратка пералічвае свае толькі самыя асноўныя дасягненні:

  • Правялі паўторнае забалочванне больш за 17200 га асушаных тарфянікаў;
  • Правялі працу па наданні 53-м тэрыторыям статуса тэрыторый, важных для птушак (ТВП), 70% іх плошчы зараз знаходзіцца пад аховай дзяржавы;
  • Паспрыялі павелічэнню плошчы рэспубліканскага заказніка «Альманскія балоты» на 10000 га;
  • Падрыхтавалі сотні ахоўных пашпартоў і абавязацельстваў для рэдкіх відаў і тых, якія знікаюць;
  • Правялі шмат даследаванняў, прыродаахоўных мерапрыемстваў для такіх глабальна пагражальных відаў, як вялікі арлец, вяртлявая чаротаўка, дубальт, еўрапейскі вугор ды іншыя;
  • Пяць гадоў разам з арнітолагамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і вышэйшых навучальных устаноў праводзілі ўлікі птушак па ўсёй Беларусі, дадзеныя якога ўключаныя ў Другі Атлас гнездавальных птушак Еўропы;
  • Усталявалі трывалае партнёрства з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрствам лясной гаспадаркі, Нацыянальным банкам, Белпоштай, інстытутамі і цэнтрамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.
  • Стварылі рэзерват «Тураўскі луг», які стаў заказнікам, і сталі першай у Беларусі недзяржаўнай арганізацыяй, якая кіруе заказнікам;
  • Штогод праз прыродаахоўныя акцыі, кампаніі, курсы птушкавання прыцягвалі дзясяткі тысяч людзей да вывучэння і аховы дзікай прыроды, неслі прыродаахоўную асвету праз сайт, сацсеткі і СМІ.

За гэты час сябрамі арганізацыі сталі больш за 7000 чалавек, штогод ёй дапамагалі ахоўваць прыроду больш за 25000 валанцёраў і прыхільнікаў, па ўсёй Беларусі працавала больш за 100 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў АПБ.

З 2005 года АПБ — нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі «BirdLife International», з 1999 года — сябра Кааліцыі Чыстая Балтыка, а ў 2021-м была прынятая ў глабальную некамерцыйную арганізацыю Wetlands International, якая займаецца захаваннем водна-балотных угоддзяў.

У тэксце пазову Міністэрства юстыцыі, вядома, гэтыя дасягненні не згадваюцца. Там звяртаецца ўвага на іншае:

«У сваіх інфармацыйных матэрыялах дадзенае грамадскае аб'яднанне публічна выказвае ідэю па падтрыманні сярод людзей пратэстнай актыўнасці, выкарыстоўваючы пры гэтым выраз «Птушкі з народам».

А яшчэ:

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» пад выглядам валанцёрства па выратаванні птушак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць, накіраваную на дэстабілізацыю грамадска-палітычнага становішча ў краіне».

Дырэктар арганізацыі Аляксандр Вінчэўскі так каментуе сумную навіну:

«Мы не згодныя з абвінавачваннямі Мінюста ў адрас арганізацыі. Магчыма, гэта марная справа, але мы паспрабуем з адвакатам выступіць у судзе.

Ліквідацыя — гэта смерць для арганізацыі, але не для яе сябраў і прыхільнікаў. «Паміраць збірайся, а жыта сей». Я прысвяціў сваё жыццё ахове дзікай прыроды і буду яе ахоўваць у Беларусі ці за мяжой.

Добра, калі атрымаецца працягваць рабіць гэтую справу ў Беларусі разам з вамі, нашымі паплечнікамі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць