У судзе Лідскага раёна асудзілі мясцовага жыхара паводле артыкула 24.23 КаАП — несанкцыянаванае пікетаванне.
Згодна з пратаколам, лідчанін «узяў удзел у пікетаванні шляхам выпуску на лінію аўтамабіля DAF з фургонам-рэфрыжэратарам KOGEL з бела-чырвона-белым сцягам».
Суддзя Уладзімір Федаровіч згадзіўся з абвінавачваннем, прызнаў мужчыну вінаватым і пакараў яго штрафам у 320 рублёў (10 базавых велічынь).
Каментары