Свет2121

Інстаграм заблакаваў медыя пра Варшаву, якое стварылі беларусы. Афіцыйная прычына — скаргі на пост аб расійскай прапагандзе

На момант блакіроўкі на рускамоўную інстаграм-старонку The Warsaw, якую стварылі беларусы, было падпісана 139 тысяч чалавек. Профіль пачалі весці шэсць гадоў таму.

Паведамленне The Warsaw пра блакіроўку. Скрыншот: новая старонка медыя

Прычынай для блакіроўкі платформа пазначыла скаргі на публікацыю медыя аб расійскай прапагандзе ў Польшчы. У ёй згадваліся акаўнты, якія спрабуюць стварыць пазітыўны вобраз Расіі для палякаў.

Спачатку інстаграм выдаліў пост за «распальванне варожасці», але ў адміністратараў атрымалася яго аднавіць. Пасля на публікацыю паўторна паскардзіліся і сацсетка выдаліла яго ў другі раз.

Цяпер акаўнт The Warsaw заблакаваны. Аўтары кажуць, што спадзеваў на вяртанне старонкі мала, таму стварылі новы акаўнт і заклікаюць падпісвацца на яго.

«Гэта не першая наша блакаванне, але менавіта гэта выглядае найбольш пагрозліва. Тэкст пры блакаванні быў такі, што «вы можаце падаць апеляцыю, мы разгледзім блакаванне паўторна, але ў выпадку адхілення апеляцыі акаўнт будзе выдалены назаўжды». Мы апеляцыю, вядома, падалі, чакаем», — расказалі рэдактары медыя «Нашай Ніве».

У выпадку адмовы па гэтай апеляцыі яны плануюць змагацца за аднаўленне старонкі ў тым ліку праз суд. 

Каментары21

  • Pcič
    08.04.2025
    У чым беларускасць гэных "беларусаў", скажы НН?!
  • Мх
    08.04.2025
    А трэба было ствараць акаўнт ПРАВІЛЬНАЙ мовай, па беларуску. Тады б і пытанняў было меньш. "Беларусы стварылі расейскамоўны акаўнт". Ну і відаць скарысталіся часткай інфармацыі з "падазроных" акаўнтаў (адзін нарот, адзін язык), ну і па другое, з першага раза не дайшло, не, як я зразумеў, правакацыйны пост трэба было надрукаваць паўторна. Ну дык чаго плакацца?
  • .
    09.04.2025
    Пост не "правакацыйны", а пра расейскую прапаганду ў Польшчы ў тык-ток, якую накручваюць і распаўсюджваюць. У артыкуле спасылка.
    Вам не падабаецца, што ён не на беларускай. А што ён выдалены, то добра.
    Па выніку падтрымалі расейскую прапаганду.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць