Грамадства11

У ЕАЭС хочуць зрабіць адзіны «справядлівы тарыф» у роўмінгу

Міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч заявіў пра планы вызначэння адзінага «справядлівага тарыфу» ў роўмінгу ў краінах ЕАЭС, каб «зрабіць паслугі мабільнай сувязі ў роўмінгу максімальна даступнымі для турыстаў, якія падарожнічаюць па ўсёй прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза».

Пры гэтым Максім Ермаловіч прызнаў, што працэс ідзе даволі цяжка. На гэты момант ЕЭК распрацавала правілы прымянення справядлівых тарыфаў і цяпер узгадняе іх «каб стварыць умовы для дасягнення аператарамі сотавай сувязі дамоўленасцяў».

У ЕАЭС уваходзяць Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан і Кыргызстан.

Раней, з 1 сакавіка 2025 года, запрацаваў так званы «камфортны тарыф» на роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй. Над рэалізацыяй гэтага праекта» краіны працавалі больш за пяць гадоў.

Каментары1

  • звоните дони
    09.04.2025
    Звоните дони лапедарному, он назначит самый справедливый тариф !!!!!

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць