Грамадства2222

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

За апошнія гады следчыя затрымалі больш за 1500 чалавек, якіх урэшце давялося вызваліць. А кожны з іх мае права на кампенсацыю.

Ігар Сяўрук. Фота: Генпракуратура

Старшы пракурор упраўлення Генеральнай пракуратуры Ігар Сяўрук звярнуў увагу на некаторыя дзеянні следчых, у якіх ён бачыць парушэнне заканадаўства. Яго артыкул «Некаторыя аспекты пракурорскага нагляду за законнасцю затрымання асоб у парадку, прадугледжаным крымінальна-працэсуальным законам» апублікаваны ў свежым нумары ведамаснага пракурорскага часопіса «Законнасць і правапарадак» (№1 за 2025 год).

@belarusnovosti1 Прокурор возмутился, что у нас много невиновных белорусов #милиция #милициябеларуси #беларусь #новостибеларуси #минск #минсксейчас #белорус ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

«Колькасць затрыманых асоб, у дачыненні да якіх пасля крымінальны пераслед спыняецца па рэабілітуючых падставах, застаецца значнай. У 2022-2024 гадах іх доля ад агульнай колькасці затрыманых склала больш за 4% (звыш 500 чалавек штогод), прычым кожны з такіх затрыманых мае права на кампенсацыю шкоды, нанесенай дзеяннямі органа, які вядзе крымінальны працэс», — наракае Ігар Сяўрук.

Гаворка ідзе пра сітуацыі, калі падазраваных па крымінальнай справе кідаюць у ізалятар, але ўрэшце не выстаўляюць абвінавачванне і іх справы ўвогуле не даходзяць да суда.

Зрэшты, у рэальным жыцці мала каму з іх удаецца атрымаць кампенсацыю.

Апроч таго, пракурор тлумачыць, што затрымліваць па «непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства» (а гэта ўніверсальная фармулёўка следчых — НН) нельга направа і налева. Гэта норма закона прадугледжваецца толькі для канкрэтных выпадкаў — калі, напрыклад, чалавека злавілі на месцы злачынства альбо адразу пасля ператруса, падчас якога выявіліся важныя ўлікі.

«Не можа быць разгледжана як абгрунтаванае затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні асобы, якой праз значны час пасля завядзення ў дачыненні да яе крымінальнай справы і вытворчасці шэрагу следчых дзеянняў з яе ўдзелам падчас чарговага допыту паведамляюць, што яна затрымліваецца», — тлумачыць Сяўрук.

Таксама ён звяртае ўвагу, што следчыя няправільна пазначаюць у пратаколе месца і час фактычнага затрымання. Там павінна аказвацца не аддзяленне міліцыі, куды прывезлі чалавека і сталі афармляць, а канкрэтнае месца і канкрэтны час, дзе і калі яго схапілі на вуліцы ці ў памяшканні.

Заўвагі і рэкамендацыі пракурора Сеўрука не з'яўляюцца абавязковымі для выканання. Гэта яго трактоўка заканадаўства, на якую ён хоча звярнуць увагу следчых і іншых пракурораў.

Каментары22

  • Раскол сістэмы
    05.04.2025
    Моцны лідар!
  • каментар
    05.04.2025
    карнікі будуць вынішчаць карнікаў, як і 100 год таму
  • .
    05.04.2025
    «Колькасць затрыманых асоб, у дачыненні да якіх пасля крымінальны пераслед спыняецца па рэабілітуючых падставах, застаецца значнай. ... іх доля склала больш за 4%, прычым кожны з такіх затрыманых мае права на кампенсацыю шкоды»

    І вось каб не псаваць лічбы справаздачнасці, каб не плаціць кампенсацыю шкоды, што рабіць?
    Не затрымліваць людзей проста так?
    Адказ няправільны. У сістэме думаюць інакш: Прыдумваць хоць якую крымінальную справу. "Працуем правільна, памылак не бывае" 🫡

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць