Здарэнні

У Слуцку пенсіянер выратаваў сямігадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд у цэнтры горада

Жыхар Слуцка Аляксей Капылоў выцягнуў з ракі маленькага хлопчыка, які праваліўся пад лёд у цэнтры горада, піша «Інфа-кур'ер».

Інцыдэнт адбыўся на рацэ Случ за мостам у раёне 1-й гімназіі ў нядзелю, 13 лютага.

«Дзесьці паміж 16 і 17 гадзінамі ішоў на рыбалку са спінінгам. Тут дзяўчынкі насустрач бягуць: «Дзядзька, дапамажыце! Хлопчык тоне!» Я і пабег, — распавёў 65-гадовы Аляксей Капылоў. — На месцы стаяў натоўп дзяцей; на лёдзе ляжала доўгая палка. Я кінуў сумку і спінінг, лёг на жывот і падпоўз да хлопчыка. А ён плача, маленькі такі, за лёд трымаецца. Я хутка выцягнуў яго за рукі, а ён ужо без абутку. Спытаў у яго: «Дзе жывеш?» А ён разгубіўся: «Вось тут… тут». Я кажу яму: «Давай хутчэй дадому ў ванну гарачую!» Ён і пайшоў басанож у шкарпэтках. Дзяўчынкі з ім былі. Я крычу: «Бяжы!» А ён не спяшаючыся пайшоў».

Па словах відавочцаў, хлопчык правёў у вадзе каля 10 хвілін. Пасля таго як ён пайшоў дадому, на месца прыехалі «хуткая» і МНС. Іх дапамога ўжо не патрабавалася.

«Яму сем гадоў прыкладна. Ён такі маленькі. Напэўна, падышоў на край лёду, а той адкалоўся. На локцях трымаўся і плакаў, спалохаўся, мабыць». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць