Грамадства

У беларускую роту тэрабароны Украіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў

Адзін з іх — кіраўнік «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч. У беларускай роце ён атрымаў пазыўны «Ваўкалак».

Архіўнае фота: «Радыё Свабода»

Пра гэта піша «Радыё Свабода».

Кіраўнік «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч з'ехаў ва Украіну напрыканцы 2021 году праз пераслед у Беларусі.

Пра першы дзень вайны Урбановіч успамінае так: «Спаў, чую — раз бахнула, потым другі. Мяне пабудзілі, кажуць: гэта расейскія ракеты. Залез у інтэрнэт, бачу, што Расея напала на Украіну. Сталі перазвоньвацца са сваімі хлопцамі, куды далучацца. Ідзем на вайну? Ідзем, адказваюць».

Дзяніс кажа, што акурат гэтымі днямі меўся пераязджаць у Літву, меў адтуль запрашэнне. Тым не менш падкрэслівае: нават калі б з'ехаў, то ўсё адно вярнуўся б назад ва Украіну.

«Нас тут толькі маладафронтаўцаў сямёра чалавек. Усіх падрабязнасцяў расказваць не магу, але праходзім падрыхтоўку», — кажа Дзяніс.

Урбановіч толькі што адбыў дзённы нарад. Па галасах у казарме чуваць, што хлопцы ставяцца да ўсяго з гумарком, даносіцца шмат жартаў і смеху. Пры кожнай паветранай трывозе знікае інтэрнэт.

«Настрой у нас бадзёры. Верым, што пераможам Расею, а пасля вызвалім Беларусь. Думаю, усё так і будзе. Галоўнае сёння для нас — скончыць з пуцінскай уладай, бо яна — апора для дыктатур і ў сябе, і ў Менску», — кажа ён.

У беларускай роце тэрытарыяльнай абароны «Азова» Урбановіч атрымаў пазыўны «Ваўкалак». На баявыя дзеянні яго з таварышамі пакуль не адпраўлялі.

«Я не заўважаю, што стаўленне да беларусаў пагоршылася. Чуў, што нехта такое кажа, але сам асабіста з такім не сутыкаўся нідзе. Усё крута, нас добра ўспрымаюць, ніякіх пытанняў няма», — кажа Урбановіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе6

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Навучэнец Мінскага політэхнічнага каледжа скончыў жыццё самагубствам. На момант трагедыі ён праходзіў практыку на МЗКЦ5

Каверын: Герой Беларусі? Зянон Пазняк39

Дзяўчына змяніла імя з другой спробы: «Бацькі дагэтуль гэтага не прынялі»4

Трамп заявіў, што не шкадуе пра вайну з Іранам

Кава і тэстастэрон? Навукоўцы знайшлі сувязь5

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і лагістычны цэнтр у Саратаве

Кальмары захопліваюць акіяны. Што ім дапамагае?3

«Наступныя год-два вырашаць лёс чалавецтва». Інжынер, які звольніўся з Anthropic, расказаў, што думаюць унутры кампаніі18

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе6

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць