Свет

Спікер Рады дапусціў змяненне Канстытуцыі Украіны адносна НАТА

Кіраўнік Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Стэфанчук на фоне перамоваў з Расіяй дапусціў магчымасць змены Канстытуцыі Украіны ў пытаннях еўраатлантычнай інтэграцыі.

«Паколькі шлях да еўраатлантычнай інтэграцыі прапісаны ў Канстытуцыі Украіны, мы маем вельмі высокі ўзровень легітымацыі гэтага кірунку. Таму мы будзем глядзець, да якога шляху будуць ісці перамоўцы, і тады ўжо адшукваць тую мадэль, якая альбо не будзе супярэчыць Канстытуцыі, альбо будзем змяняць Канстытуцыю ў гэтай частцы», — сказаў кіраўнік Рады.

Ён падкрэсліў, што для Украіны важна тое, каб «па выніках гэтых дамоўленасцяў перш за ўсё мы аднавілі бяспеку і атрымалі гарантыі бяспекі функцыянавання нашай дзяржавы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска адкрыўся новы салон Geely і Belgee3

Дэпутата Еўрапарламента, які расследаваў злоўжыванні Pegasus, самога ўзламалі гэтай шпіёнскай праграмай

Трамп пажадаў Лукашэнку «мірнага года»23

Ватыкан адлучыў ад царквы Брацтва святога Пія X. Раскольнікі маюць капліцу ў Мінску, дзе ўсё па-руску — што цяпер чакае гэтых вернікаў18

Ці працуе ўжо новы спосаб аплаты ў крамах па QR-кодзе? Журналісты праверылі

Машына з расійскімі чыноўнікамі падарвалася на міне пад Курскам1

Надмагіллі вернуць на Сухую. Улады адрэагавалі на вываз камянёў з Яўрэйскіх могілак у Мінску2

Цырымонія ўскладання кветак да Кургана Славы прайшла без Лукашэнкі15

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць