Свет

Пад канец першага месяца вайны расійская прапаганда забылася пра Кіеў, марыць пра Марыупаль

«Азоўскае мора, фактычна, стане ўнутраным вадаёмам Расіі», — цынічна апраўдвае ахвяры расійскае дзяржаўнае інфармагенцтва.

Украінскі абаронца Марыупаля. Фота: Мсціслаў Чарноў, AP.

Вайна пачыналася з бравурных заяваў аб «дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны». За гэтымі прыгожымі словамі хаваўся намер захапіць незалежную дзяржаву разам са сталіцай і расчляніць на некалькі марыянеткавых утварэнняў тыпу «ДНР» і «ЛНР». Расійская прапаганда трубіла аб хуткім падзенні Кіева, а прэзідэнт Пуцін асабіста заклікаў украінскую армію да звяржэння законных уладаў краіны, якія па яго словах, складаюцца з «наркаманаў і неанацыстаў».

Мінуў амаль месяц ад пачатку «спецаперацыі», а расійскія вайскоўцы ўсё яшчэ не маюць ніякіх дасягненняў, якія б успрымаліся іхным грамадствам як перамога. Расійскія войскі здолелі заняць толькі адзін абласны цэнтр Украіны — аграрны Херсон. Прасоўванне расійскіх войскаў спынілася амаль на ўсіх кірунках, а варварскія абстрэлы гарадоў не столькі застрашылі ўкраінскае грамадства, колькі мабілізавалі сусветную грамадскую думку. У гэтых умовах змянілася і рыторыка афіцыйных СМІ ў РФ. У фокусе ўвагі застаўся Марыупаль — вялікі прамысловы горад на поўдні Данецкай вобласці,

У сённяшнім артыкуле, апублікаваным расійскім дзяржаўным агенцтвам РІА «Навіны» гэты горад называецца «ключом да перамогі», а падзеі вакол яго характарызуюцца як пераломны момант «расійскай спецаперацыі».

Паведамляецца, што расійскія войскі разам з «сіламі ДНР» квартал за кварталам бяруць горад пад кантроль.

Асада Марыупаля працягваецца 23 дні, і аналагічныя сцверджанні можна прачытаць у любы з гэтых дзён. Незвычайна вялікая колькасць кварталаў як для горада з насельніцтвам у 460 тысяч. Нават незразумела, дзе хаваюцца абаронцы, колькасць якіх аўтар ацэньвае ў «10 тысяч добра ўзброеных танкамі і артылерыяй чалавек».

«Працягваецца эвакуацыя насельніцтва ў вызваленых раёнах Марыупаля. Вайскоўцы, валанцёры выводзяць цывільных асобаў, гэта падзелена на некалькі этапаў» — цытуюцца ў артыкуле словы «кіраўніка ДНР». У артыкуле адзначаецца, што «нацыяналісты перашкаджаюць эвакуацыі» і на сённяшні момант толькі 10% жыхароў горада пакінула зону баявых дзеянняў. Ці азначае гэта, што расійскія войскі кантралююць акурат 10% Марыупаля?

Бамбёжка радзільні і тэатра называюцца фэйкамі «церпячага ваенную паразу кіеўскага рэжыму».

«Вызваленне Марыупаля адкрые прамую сухапутную дарогу ў Крым, перарэзаную ў 2014-м. Гэта значна спрасціць транспартаванне цывільных і вайсковых грузаў. У перспектыве наладзіцца і пасажырскае спалучэнне. І перашкодзіць гэтаму ў Кіеве ўжо не здолеюць. Па зямлі ўкраінскім войскам сюды больш не дабрацца. Як і па вадзе, бо Азоўскае мора фактычна стане ўнутраным вадаёмам Расіі», — піша аўтар артыкула.

Падобна, што зацяты адпор украінцаў вымусіў Крэмль перагледзець планы, і цяпер яны сапраўды разглядаюць захоп Марыупаля як той пункт, пасля якога можна будзе заявіць грамадству, што «мэты вайны дасягнутыя».

У мірны час Марыупаль — буйны прамысловы горад, выгодна размешчаны на ўзбярэжжы Азоўскага мора, ключавы цэнтр экспарту ўкраінскай сталі, вугалю і кукурузы, якія ідуць пакупнікам на Блізкім Усходзе і за яго межамі. Страта Марыупалю можа стаць сурʼёзным ударам па ўкраінскай эканоміцы.

Чаму не адбыўся штурм Адэсы

Як выглядае разбомбленая кватэра забітага ў Харкаве 95-гадовага вязня Бухенвальда ФОТА

Што спыніць Пуціна, чаму расійскія войскі не штурмуюць Кіеў і навошта руйнуюць Марыупаль — распавядае ўкраінскі ваенны эксперт

Каментары

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць