Фінансавыя махляры прыдумалі новы спосаб разводу на фоне санкцый
«Беларусбанк» паведаміў аб новым махлярстве, якое звязанае з уведзенымі санкцыямі супраць некаторых банкаў. Кліентам банка праз Viber ці Telegram рассылаюць паведамленні з прапановай спампаваць мабільную праграму з-за іх магчымага блакавання ў Play Market і App Store. Гэтыя паведамленні прыходзяць на фоне ўведзеных санкцый супраць некаторых беларускіх банкаў, з-за чаго іх дадаткі былі выдаленыя з гэтых папулярных інтэрнэт-крамаў, піша Zerkalo.io

«Зламыснікі ад імя банка накіроўваюць у Viber або Telegram фішынгавыя паведамленні з інфармацыяй пра нібыта магчымае блакаванне мабільнага дадатку банка афіцыйнымі крамамі — распавядаюць у банку. — Далей у паведамленні можа ўтрымлівацца прапанова ўсталяваць (у мэтах захавання працаздольнасці мабільнай праграмы) на ваш смартфон новую яе версію з прымацаванага файла, але яна з'яўляецца шкоднаснай.
Праз санкцыі, уведзеныя заходнімі краінамі супраць некаторых беларускіх банкаў, з Play Market і App Store сталі знікаць іх мабільныя дадаткі, іх немагчыма спампаваць. З 22 сакавіка з крамы дадаткаў App Store выдалілі дадатак UP Банка БелВЭБ, а з Google Play — яшчэ 1 сакавіка. З App Store знік таксама дадатак «Банка Дабрабыт». «У сувязі з недаступнасцю праграмы Дабрабыт-анлайн ў App Store, рэкамендуем не выдаляць усталяваную», — раяць у банку.
Каментары