Вайна44

Зяленскі: Мірны план могуць вынесці на рэферэндум

Пытанне тэрыторый — самае складанае пытанне мірнага плана з 20 пунктаў, які абмеркавалі Украіна і ЗША.

Фота: Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images

Пытанне тэрыторый — самае складанае пытанне мірнага плана з 20 пунктаў, як адзначыў сёння ў размове з журналістамі Уладзімір Зяленскі, паведамляе РБК-Украіна.

У праекце дакумента пазначана, што ў Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцях лінія сутыкнення фіксуецца па месцы размяшчэння войскаў на дату падпісання дамовы. Гэта значыць — «стаяць там, дзе стаім».

З Днепрапятроўскай, Мікалаеўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцей РФ павінна вывесці войскі, каб дамова набыла моц, патрабуе Украіна. Але РФ хоча, каб Украіна выйшла з Данецкай вобласці; кампрамісны варыянт ад ЗША — свабодная эканамічная зона.

«Мы лічым, што вольная эканамічная зона — гэта патэнцыйная магчымасць суверэннай дзяржавы выбіраць такі шлях. Мы змагаліся за адно слова — «патэнцыйныя». Мы лічым, што такая патэнцыйнасць, як эканамічныя зоны, можа быць у дзяржавы», — адзначыў Зяленскі.

Ён растлумачыў, што калі не ўдасца дамовіцца пра «стаяць там, дзе стаім», ёсць два варыянты: працяг вайны або неабходна будзе вырашаць усе пытанні з патэнцыйнымі эканамічнымі зонамі.

У выпадку, калі размова ўсё ж будзе пра патэнцыйную свабодную эканамічную зону Данбасу — гэта трэба будзе вырашаць на рэферэндуме.

«То-бок, калі пра гэта ідзе размова, то вядзецца пра нейкі асаблівы фармат, а значыць асаблівае рашэнне, а значыць, гэта рэферэндум — толькі рэферэндум можа вызначыць, ці згодныя людзі на такі шлях, калі прапанова для Украіны менавіта такая — альбо гэта, альбо вайна», — дадаў ён.

Пры гэтым Зяленскі адзначыў, што ЗША хочуць рэферэндум, і ён ім тлумачыў, што на такі рэферэндум прыйдзецца ставіць увесь дакумент, а не асобныя пытанні.

«Мы можам пайсці на рэферэндум поўнай дамовай, якая замацавала б заканчэнне вайны. На рэферэндум трэба мінімум 60 дзён. І нам патрэбна рэальнае спыненне агню на 60 дзён. Інакш мы не правядзем. То-бок рэферэндум не будзе легітымным», — дадаў ён.

Ён таксама растлумачыў, што калі ўсё ж будзе свабодная эканамічная зона, міжнародныя сілы будуць яе маніторыць, а стварэнне такой зоны таксама павінна быць зацверджана Радай. Таму акрамя рэферэндуму патрэбны будзе і асобны закон.

Каментары4

  • Жарьте шашлыки
    24.12.2025
    Значит речь идёт о сдаче территорий Украины. Вина режима за неготовность к войне огромная.
  • 2-3 тыдні
    24.12.2025
    Хітро гэта! Рэферэндум падчас вайны можна правесці, але выбары прэзідэнта, вярхоўнай рады - ніяк нельга.
  • И
    24.12.2025
    2-3 тыдні, ты не в состоянии прочитать полностью все пункты плана, где написано что референдум если и будет проводиться, то только после того, как рф прекращает огонь и устанавливаться режим тишины.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць