Свет1414

Расія не прымае 20 пунктаў мірнага плана і выставіць сустрэчныя патрабаванні

Крэмль адхіліў адрэдагаваны мірны план з 20 пунктаў, які прадставіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, і рыхтуе свае ўмовы для далейшых перамоў. Паводле інфармацыі Bloomberg ад блізкай да Крамля крыніцы, план расцэньваецца Масквой толькі як «пачатковая база» для перамоў

Уладзімір Пуцін. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

На думку Масквы, падрыхтаваны плане не ўключае шэраг важных для Расіі пунктаў і не адказвае на такія ключавыя пытанні, як:

  • гарантыі ад наступальнага пашырэння НАТА на ўсход;
  • нейтральны статус Украіны ў выпадку ўступлення ў ЕС;
  • статус рускай мовы;
  • абмежаванні для УСУ пасля канфлікту;
  • пытанні санкцый і замарожаных актываў Расіі на Захадзе.

Крэмль не адмаўляецца разглядаць дакумент і гатовы аналізаваць яго з «халоднай галавой», каб не раздражняць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Па словах прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова, Пуцін ужо азнаёміўся з падрабязнасцямі перамоў з ЗША пасля сустрэчы расійскай і амерыканскай дэлегацый у Маямі.

Зяленскі 24 снежня назваў усе 20 пунктаў свайго плана. Ён прадугледжвае падпісанне дамовы аб ненападзе паміж Украінай і Расіяй з кантролем на лініі судакранання, а таксама забеспячэнне гарантый бяспекі з боку ЗША, НАТА і Еўрасаюза па ўзоры пятага артыкула статута НАТА. Расія павінна будзе афіцыйна зацвердзіць палітыку ненападу на Украіну і Еўропу.

Тэрытарыяльныя пытанні застаюцца складанымі. Украіна прапануе, каб Расія цалкам пакінула занятыя тэрыторыі ў Днепрапятроўскай, Мікалаеўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцях, а ў Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай — заставалася на месцы. Масква ж патрабуе выхаду УСУ з Данецкай вобласці. Вашынгтон прапануе кампраміс у выглядзе свабоднай эканамічнай зоны, якая магчымая толькі праз рэферэндум ва Украіне.

Каментары14

  • иМя тебе империализм замешанный на фашизме
    24.12.2025
    много раз уже писал, Москва НИКОГДА не пойдёт на мир пока будут деньги содержать фашистов из ВС россии. У них такая философия жизни, это дичь и пока ежедневно будут "капать" 1 лярд. доларов от Запада и других стран за энеергоносители ЭТИ мр..и не остановятся. И плевать на отсутствие туалетов за уралом в сельской местности.
  • тупік
    24.12.2025
    Відавочна, калі план будзе падабацца Зяленскаму, ён не будзе падабацца Пуціну. А калі будзе падабацца Пуціну, то не будзе Зяленскаму.
    А пакуль час ідзе, Расея паціху прасоўвае фронт на захад. Каму выгадна зацягванне вайны? Расеі.
    Ну і яшчэ тым, хто хоча каб 85% войска Расеі заставалася скаваным ва Ўкраіне, а не вызвалілася і стала пагрозай для іх.
  • Мх
    24.12.2025
    Не, тут адзін толькі пункт пра расейскую мову, якая ўкраінцам зусім непатрэбная стане прынцыповай перашкодай. Пуціну ці давядзеца прызаваць украінцаў не "малодшым братам" а самайстойным народам з уласнай культурай і мовай, ці усё ж у цэлым абвяргаць гэты план. У выніку расейская мова стане непатрэбная нікому нават у Расеі. Але боты працягваюць лезці са скуры са сваім "ірландскім досведам".

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць