Свет1313

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў

СК Расіі пацвердзіў смерць расійскага генерала, распачатая крымінальная справа паводле факту забойства вайскоўца.

«Паводле звестак следства, раніцай 22 снежня на вуліцы Ясеневай у Маскве была прыведзена ў дзеянне выбуховая прылада, усталяваная пад дном аўтамабіля. У выніку атрыманых траўм памёр начальнік упраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ генерал-лейтэнант Фаніл Сарвараў», — паведамляе СК.

Следствам адпрацоўваюцца розныя версіі забойства. Адной з іх з’яўляецца версія, звязаная з арганізацыяй злачынства ўкраінскімі спецслужбамі, гаворыцца ў паведамленні.

Выбух адбыўся каля 7‑й гадзіны раніцы ў двары жылога дома на вуліцы Ясеневай на поўдні Масквы. Генерал-лейтэнант Фаніль Сарвараў сеў у свой аўтамабіль Kia Sorento і пачаў рух. Яго шпіталізавалі ў цяжкім стане.

Хто такі Фаніл Сарвараў?

Генерал Сарвараў займаў ключавую пасаду ў структуры Генштаба Мінабароны Расіі. Яго ўпраўленне адказвае за арганізацыю буйнамаштабных вучэнняў і баявую падрыхтоўку злучэнняў.

Удзельнік асеціна-інгушскага канфлікту, абедзвюх чачэнскіх войнаў і аперацыі ў Сірыі.

Як кіраўнік аператыўнай падрыхтоўкі, ён непасрэдна адказны за боегатоўнасць войскаў, што ўдзельнічаюць у поўнамаштабным уварванні ва Украіне. Унесены ў базу «Міратворац».

Танкавы афіцэр, выпускнік Акадэміі Генштаба.

Ранг генерал-лейтэнанта атрымаў у 2024 годзе на загад Уладзіміра Пуціна.

Каментары13

  • Андрусь
    22.12.2025
    Раніца пачынаецца з файных навінаў! Гэта ж ягонае ўпраўленне адказнае да тыя "вучэнні" ў выніку якіх лукашэнка зрабіў Беларусь суагрэсаркаю ў вайне супраць Украіны? То ягоную ліквідацыю варта толькі вітаць, асабліва, улічваючы тое, што Трамп хоча дазволіць расіі і расійскім ваякам пазбегнуць адказнасці за развязанне агрэсіўнай вайны і ваенныя злачынствы. Хай тады адказваюць персаналіі такім чынам - без судовых фармальнасцяў.
  • Вольга
    22.12.2025
    Сонейка павярнула да вясны - а свет - да ачышчэння з нечысці.
  • Доку Умаров
    22.12.2025
    Здоровья!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць