Культура22

Арлоў напісаў новую кнігу

Зборнік вершаў «Усё па‑ранейшаму, толькі імёны змяніліся» пабачыў свет днямі ў серыі «Кнігарня «Наша Ніва».

Зборнік вершаў «Усё па‑ранейшаму, толькі імёны змяніліся» пабачыў свет днямі ў серыі «Кнігарня «Наша Ніва».

— Гэта вершы цалкам новыя. Яны не друкаваліся раней ні ў якіх кніжках. А некаторыя нідзе зусім не друкаваліся, — кажа пісьменнік. — Асаблівасць зборніка яшчэ ў тым, што ў яго ўвайшлі як верлібры, так і вершы рыфмаваныя.

Гэтая кніжка адразу рыхтавалася як «Выспа Полацк». Але потым прыйшла новая назва. А папярэднюю Уладзімір Арлоў вырашыў пакінуць да наступнай кнігі.

— Новую кнігу прозы, калі дасць Бог, можна чакаць у наступным годзе. Можа яна і будзе называцца «Выспа Полацк».

* * *

З папярэднім паэтычным зборнікам «Паром праз «Ла‑Манш» Уладзімір Арлоў будзе прадстаўляць нашу краіну на агульнаеўрапейскім конкурсе «Еўрапейскі паэт свабоды». Прэмія заснавана муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск. З 46 еўрапейскіх краін былі выбраны сем: Беларусь, Кіпр, Славакія, Славенія, Сербія, Францыя, Швецыя. З кожнай краіны‑фіналіста выбралі па адным паэце, чыю кніжку пераклалі і выдалі па‑польску. Імя пераможцы стане вядомым падчас Міжнароднага літаратурнага фестывалю ў Гданьску ў наступным годзе.

Сяргей Макарэвіч

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць