Культура

У Батанічным садзе пройдзе фестываль «Купальскія агні»

Цэнтральны Батанічны сад Мінска рыхтуецца да правядзення атмасфернага летняга open-air — фестывалю «Купальскія агні», што запланаваны на 4‑5 ліпеня.

Гасцей чакаюць відовішчнае вогненнае шэсце, майстар-клас па пляценні вянкоў і іх спуск на ваду, жывая музыка, гістарычныя рэканструкцыі і шмат іншага, піша Tochka.by.

Адзначаць Купалле ў цэнтры Мінска ў Батанічным садзе становіцца добрай традыцыяй. Фестываль праводзіцца не ўпершыню, і ў 2025 годзе асабліва ўразіў гледачоў масавым вогненным шэсцем з паходнямі да возера, дзе ўвечары на ваду былі спушчаны тысячы вянкоў.

Летам 2026 года купальскія абрады і традыцыі таксама стануць галоўнай часткай праграмы, а кульмінацыяй будзе вячэрняе вогненнае шоу ад аднаго з галоўных сталічных тэатраў агню.

Як адзначаюць арганізатары, «Купальскія агні» — гэта не толькі пра забавы і адпачынак. Фестываль знаёміць гасцей з гісторыяй, адраджае абрады і рамёствы, стварае прастору жывога дыялогу пакаленняў.

«Мы хочам, каб кожны госць не проста назіраў, а пражываў традыцыю: пляў вянкі, пазнаваў сэнсы купальскіх песень і сімвалаў, удзельнічаў у майстар-класах і абрадавых дзеяннях», — кажуць арганізатары.

Асабліва адзначаецца вогненнае шэсце, якое аб’ядноўвае людзей вакол агульнага вогнішча, павагі да прыроды і агульных каштоўнасцей.

Яшчэ і рыцарскі турнір

У дні фестывалю ў Батанічным садзе разгорнецца цэлы рыцарскі лагер з рэканструкцыяй гістарычных турніраў.

У праграме — фальклорныя выступы, кірмаш рамёстваў, сямейныя гульні, пляценне вянкоў і пошук папараць-кветкі ў глыбіні саду, духоўныя практыкі, зоны медытацыі і адпачынку.

Наведаць фестываль можна ўсёй сям’ёй. Для самых маленькіх гасцей прадугледжана вялікая дзіцячая зона з гульнямі і сучаснай анімацыяй. Падчас і пасля актыўнага адпачынку перакусіць можна будзе на фуд-корце з разнастайнай кухняй.

Квіткі на фестываль можна будзе набыць на месцы ў касах Батанічнага саду, а ўжо цяпер яны даступныя анлайн у білетных аператараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць