Вайна

Сувязь: фактар поспеху ўкраінцаў, пра які вы наўрад ці ведаеце

Калі руская артылерыя абстрэльвала Марыупаль, найвялікшы мабільны аператар краіны — кампанія «Кіеўстар» — адправіла рамонтныя брыгады, каб выратаваць апошнюю вышку мабільнай сувязі ў горадзе. Яна працавала на запасных генератарах да пачатку сакавіка, пакуль не была знішчаная прамым пападаннем.

Беларускі добраахвотнік у Кіеве. Фота: АР

На працягу месяца з пачатку вайны ўкраінскія тэлекамунікацыйныя сэрвісы ўстойліва працуюць у новых умовах. Шырокапалосны інтэрнэт і бесправадная сувязь адсутнічаюць толькі падчас самых моцных абстрэлаў. Сярод прычын поспеху — смелая праца рамонтных брыгад і надзейныя тэхналогіі, што выкарыстоўваюць мабільныя аператары, піша Wall Street Journal.

Як кажуць эксперты, надзейная праца мабільнай сувязі дапамагае абаронцам Украіны. Наяўнасць бесправаднога інтэрнэту дазваляе мясцовым жыхарам інфармаваць разведку пра пазіцыі ворага і дапамагае распаўсюдзіць здымкі і відэа атак на мірныя аб’екты. Гэта называюць адным з фактарам, які, магчыма, спрыяе поспеху ўкраінскага супраціўлення.

Рамонт оптавалаконнага кабеля ў Харкаве. Фота: LIFECELL

Восем год вайны на ўсходніх межах падрыхтавалі тэлекамунікацыйны сектар да працы ва ўмовах поўнамаштабнага ўварвання. Аператары бесправадной сувязі дазволілі абанентам карыстацца паслугамі канкурэнтаў, што зрабіла сувязь больш надзейнай.

Кампаніі таксама пашырылі пакрыццё тэрыторыі, каб узаемадзейнічаць з большай колькасцю кліентаў. Той жа «Кіеўстар», напрыклад, прадаставіў бесправадны інтэрнэт больш чым у 200 бомбасховішчаў. Іншы аператар, Lifecell, сцвярджае, што апошнія два месяцы перад ўварваннем яго супрацоўнікі займаліся паляпшэннем бесправадной сувязі на захадзе краіны, куды пазней прыехалі мільёны ўцекачоў.

Украінскія мабільныя сеткі ўсё ж не вечныя. У гарадах накшталт Харкава, Херсона ці Марыупаля, што трапілі пад самыя моцныя абстрэлы, доступ да інтэрнэту пагоршыўся ці ўвогуле знік. Але аналітыкі лічаць, што сітуацыя магла б быць і горшай — напрыклад, расійскія сілы, як выглядае, не ўзялі пад кантроль вышкі на нядаўна захопленых тэрыторыях. Прадстаўнікі аператараў кажуць, што тое, як Расія нарошчвала сваю ваенную прысутнасць на працягу апошніх гадоў, дало ім час дадаць запасныя оптавалаконныя кабелі і распрацаваць планы на выпадак надзвычайных сітуацый.

Дапамагаюць не толькі аператары. Télécoms Sans Frontières, французская некамерцыйная арганізацыя, сцвярджае, што высылае спадарожнікавыя тэлефоны ў зоны цяжкіх абстрэлаў ва Украіне. Starlink, сервіс спадарожнікавага інтэрнэту ад кампаніі SpaceX, накіраваў ва Украіну ўласную тэхніку, каб украінцы атрымалі доступ да інтэрнэту праз яе.

Расія ўжыла ва Украіне гіпергукавую зброю. Што яна сабой уяўляе?

Украіна падключае NFT-токены да фінансавання арміі

Каментары

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць