Свет

ААН: З пачатку вайны ва Украіне загінула не менш за 1611 мірных жыхароў

З пачатку вайны Расіі ва Украіне загінулі як мінімум 1611 мірных жыхароў, яшчэ 2227 атрымалі раненні, паведамляе Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. У ліку загінулых — 131 дзіця.

Ахвяр можа быць нашмат больш, бо атрыманне інфармацыі з месцаў, дзе вяліся інтэнсіўныя баі, затрымліваецца. Гэта тычыцца, у прыватнасці, Марыупаля і Валнавахі (Данецкая вобласць), Ізюма (Харкаўская вобласць), Папаснай (Луганская вобласць) і Барадзянкі (Кіеўская вобласць), заявілі ў ААН.

Па даных ААН, большасць ахвяр загінула ў выніку прымянення зброі выбуховага дзеяння з вялікай плошчай паражэння, у тым ліку абстрэлаў з цяжкай артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, ракетных і авіяцыйных удараў.

ААН таксама звяртае ўвагу на справаздачу Генеральнай пракуратуры Украіны, згодна з якой, па стане на 8:00 7 красавіка 167 дзяцей былі забітыя і не менш за 297 атрымалі раненні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць