Грамадства

Міністр прапануе затрыманым траўматолагам прызнаць віну ў абмен на свабоду. Што тут не так?

Адвакат Дзмітрый Лаеўскі ў сябе ў Тэлеграме пракаментаваў з юрыдычнага гледзішча затрыманне 35 артапедаў-траўматолагаў і заяву міністра Піневіча пра тое, пры якіх умовах дактары могуць выйсці на волю. 

«Вось ужо некалькі дзён дзяржканалы рапартуюць, што ў Беларусі арыштаваныя медыкі — 35 артапедаў. У некаторых публікацыях гучала, што ім інкрымінуецца атрыманне хабараў за ўстаноўку імпартных пратэзаў. А ўчора міністрам аховы здароўя Піневічам было абвешчана, што ёсць нейкія ўмовы, пры якіх змешчаным у ізалятар дактарам могуць змяніць меру стрымання, каб яны маглі працягваць працаваць.

У прававым сэнсе навіна цікавая па дзвюх прычынах.

Калі дактарам сапраўды выстаўленыя абвінавачванні ў атрыманні хабараў за тое, што яны ставілі людзям імпартныя пратэзы, то ўзнікае вялікае пытанне аб правільнасці такога абвінавачвання.

Таму што атрыманне хабару (артыкул 430 КК) — гэта прыняцце ўзнагароджання службовай асобай, у абмен на дзеянні, якія гэтая службовая асоба здзяйсняе з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў.

Але доктар, які аказвае медыцынскую дапамогу (нават калі ён адначасова з медыцынскай практыкай у той жа установе выконвае адміністрацыйныя функцыі), дзейнічае не ў якасці службовай асобы. Медыцынскія маніпуляцыі або медыцынская паслуга — гэта не рэалізацыя службовых паўнамоцтваў, і гэта не тое, што можа з'яўляцца дзеяннем за хабар, зыходзячы з закона.

Так што ацэнка нейкага ўзнагароджання, нават калі яно атрыманае (а зусім не факт, што гэта даказана), як хабару, больш чым сумнеўная.

Але цікавейшае іншае.

Піневіч зрабіў заяву, з якой вынікае, што быццам бы ўмовы, пры выкананні якіх дактарам можа быць змененая мера стрымання — гэта «прызнанне віны, пакрыццё шкоды ў кратным памеры і вызначэнне месца працы».

Што тут важна разумець? Заключэнне пад варту — гэта мера стрымання. Па законе яна можа прымяняцца толькі калі ёсць даказаныя падставы меркаваць, што знаходзячыся на волі, чалавек можа схавацца або перашкодзіць расследаванню (артыкул 117 КПК). І павінна адмяняцца, калі такіх падстаў няма.

І няма такога закона, у якім бы прымяненне або змяненне меры стрымання ставілася ў залежнасць ад таго, прызнае чалавек віну ці не, згодны ён з вяртаннем шкоды ці не, і ўжо тым больш ад таго, у якой установе чалавек пагодзіцца працаваць.

Таму што базавы прынцып крымінальнага працэсу — прэзумпцыя невінаватасці, то-бок па законе чалавек лічыцца невінаватым, пакуль яго віна не будзе «ў прадугледжаным законам парадку даказаная і ўстаноўленая прысудам суда, які ўступіў у законную сілу» (артыкул 26 Канстытуцыі Беларусі).

Значыць, нішто не павінна перашкаджаць чалавеку пярэчыць, не згаджацца, аспрэчваць абвінавачванне — гэта найважнейшы элемент права на абарону.

Абумовіць змяненне меры стрымання тым, каб чалавек прызнаў віну па абвінавачванні, з якім ён можа быць не згодны, — гэта значыць, пазбавіць чалавека права на абарону.

Красамоўная ілюстрацыя прававога становішча грамадзяніна ў крымінальным працэсе.

Чытайце таксама:

«Па 300—650 тысяч еўра выявілі», трапіўся нават доктар Лукашэнкі. Афіцыйна — пра затрыманні траўматолагаў

Кіраўнік Мінздароўя назваў тры ўмовы для вызвалення затрыманых дактароў

Каментары

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію99

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік кампаніі паспрабаваў уладкавацца на працу па вакансіі ў сваю фірму — і не прайшоў адбор6

Гродзенец прадае паштовую марку XIX стагоддзя. Просіць 1400 рублёў1

Пуцін прапанаваў Уіткафу абмеркаваць магчымую сустрэчу з Трампам у Кітаі1

Перамовы Пуціна і Уіткафа пачаліся з вызвалення 74‑гадовага амерыканца з расійскай турмы. Як і абяцаў Трамп2

PandaDoc звольніў частку каманды7

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя1

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі34

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію99

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць