Свет

Вядомы латвійскі спартсмен змяніў сваё прозвішча з-за вайны ва Украіне. Бо яно асацыюецца з кепскім

Вядомы латвійскі саначнік Крыстэнс Пуцінс вырашыў змяніць сваё прозвішча праз поўнамаштабную вайну, якую РФ развязала на тэрыторыі Украіны.

Спартсмен патлумачыў сваё рашэнне тым, што не хоча, каб хтосьці асацыяваў яго самога ці яго дзяцей з прэзідэнтам краіны-агрэсара Уладзімірам Пуціным. Крыстэнс лічыць уварванне Расіі ва Украіну — сур'ёзным злачынствам.

«Засталося ўзгадніць фармальнасці. Мая пазіцыя звязана з тым, што я не хачу, каб мяне ці маіх дзяцей асацыявалі з ваенным злачынцам у будучыні. Цяпер ідзе акупацыя. Расія ўварвалася ва Украіну, і гэта сур'ёзнае злачынства, якое я не падтрымліваю. Недапушчальна, каб вайна магла пачацца зараз у Еўропе.

Калі я дасягнуў таго ўзроўню, што журналісты пра мяне пісалі, яны, мабыць, не верылі, што Пуцінс сапраўднае маё прозвішча. Тады я прайшоў праз вопыт непаразуменняў па маім прозвішчы-пісалі Путніс, Путнс. Расіяне, вядома, ставіліся да мяне з павагай, а вось украінцы былі асцярожныя», — прыводзіць словы Крыстэнса delfi.lv.

Крыстэн Пуцінс на сваёй старонцы ў фэйсбуку падпісаны цяпер як Крыстэнс Родэ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць