Свет

Напад Расіі змусіў украінцаў іншымі вачыма паглядзець на Бандэру

Да 2022 года ролю Сцяпана Бандэры ў гісторыі Украіны пазітыўна ацэньвала толькі траціна ўкраінцаў. Цяпер — тры чвэрці.

Украінская сацыялагічная група «Рэйтынг» правяла даследаванне ідэалагічных маркераў украінскага грамадства ва ўмовах вайны.

Калі раней, да пачатку вайны, фігура Сцяпана Бандэры выклікала супярэчнасці, і пазітыўна яго ролю ў гісторыі ацэньвала толькі траціна ўкраінцаў (яшчэ траціна — негатыўна), то з пачаткам вайны ва Украіне вакол фігуры Бандэры ўстанавіўся грамадскі нацыянальны кансэнсус — цяпер яго ролю пазітыўна ацэньваюць тры чвэрці ўкраінцаў.

Калі раней Бандэру лічылі героем на захадзе Украіны, то цяпер пазітыўнае стаўленне да ідэолага ўкраінскага нацыяналізму пераважае і ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах, у тым ліку сярод рускамоўных украінцаў.

Адметна, што Пуцін абгрунтоўвае сваю вайну супраць Украіны «дэнацыфікацыяй». Пад так званай «дэнацыфікацыяй» расіяне разумеюць дэўкраінізацыю, русіфікацыю, насаджэнне ва Украіне сваёй, расійскай версіі гістарычнай памяці і сваіх прынцыпаў дзяржаўнага ладу па аналогіі з тым, што адбылося ў Беларусі, Прыднястроўі і «ДНР». У «дэнацыфікацыю» (як яе разумеюць расіяне) уваходзіць і дыскрэдытацыя Сцяпана Бандэры.

Але, як мы бачым, пуцінскія «шматхадовачкі» прывялі да процілеглых вынікаў: Бандэра становіцца героем для ўсіх украінцаў.

Хто такі Бандэра?

Сцяпан Бандэра быў стваральнікам Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, што ў 1930—50-я гады вяла ўзброеную барацьбу за незалежнасць Украіны. Бандэры ўдалося зрабіць незалежніцкі рух папулярным.

Постаць Бандэры выклікае рэзкае непрыманне ў Расіі, бо ён арганізаваў масавы і паспяховы ўзброены супраціў саветам. Украінскія ж гісторыкі ў ацэнцы Бандэры падзяліліся. Нацыяналісты і дзяржаўнікі высока ацэньваюць яго постаць, лібералы і левыя ставяцца да яго негатыўна.

З аднаго боку, ён узначаліў узброеную барацьбу за незалежнасць Украіны спачатку супраць палякаў, пасля — супраць нацыстаў і саветаў. З другога боку, яго арганізацыя выкарыстоўвала тэрарыстычныя метады. У вайне супраць палякаў АУН распаўсюдзіла тэрор на мірнае насельніцтва.

У перыяд да 1941 года АУН супрацоўнічала з нямецкімі нацыстамі. Аднак немцы адправілі кіраўнікоў арганізацыі, у тым ліку Бандэру, у канцлагер, калі тыя 30 чэрвеня 1941 года абвясцілі Украіну незалежнай.

Распаўсюджаны фэйк, што гэта «бандэраўцы» палілі вёскі ў Беларусі. Ён не адпавядае гістарычнай праўдзе: Бандэра на той момант ужо быў арыштаваны нацыстамі. У знішчэнні Хатыні ды іншых зладзействах разам з эсэсаўцамі ўдзельнічалі калабаранцкія падраздзяленні, складзеныя з прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей. У іх пераважна ўваходзілі былыя савецкія ваеннапалонныя, пастаўленыя перад выбарам: або галодная смерць у лагеры, або служба нацыстам.

Бандэру ў 1959 годзе забіў агент савецкага КГБ, які з часам раскаіўся ў сваім учынку і перабег на Захад.

Прэзідэнт Юшчанка надаў Бандэру званне Героя Украіны. Януковіч гэты ўказ адмяніў.

Украінскія нацыяналісты шануюць чырвона-чорны сцяг АУН нароўні з дзяржаўным, жоўта-блакітным.

Нацыяналістычныя ідэі атрымалі новае распаўсюджанне ва Украіне ў адказ на захоп Расіяй Крыма і часткі Данбаса ў 2014-м.

Сёння постаць Бандэры ўшаноўваецца таксама ва ўкраінскіх сілавых структурах.

Чытайце таксама:

Цапкала заявіў, што Сцяпан Бандэра ваяваў з Пятром I

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным13

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду22

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл3

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

Беларусы, якія робяць шэнгенскія візы праз Іспанію, сутыкнуліся з праблемай

«Каўбасныя *опы». Беларус паказаў у тыктоку незвычайны тавар ад Брэсцкага мясакамбіната3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным13

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць