Грамадства

У Баранавіцкім раёне спілавалі палову «альтанкі Міцкевіча». Даведаліся чаму

Турысты, якія нядаўна наведвалі Туганавіцкі парк, што паблізу аграгарадка Карчова (Баранавіцкі раён), заўважылі, што не стала часткі «альтанкі Міцкевіча». Так называлі высаджаныя колам векавыя ліпы. На месцы некаторых дрэў засталіся толькі пні.

Так выглядалі дрэвы раней
А вось цяперашні стан. Фота: тг-канал «Спадчына»

Чытачка «Нашай Нівы» патэлефанавала спецыялісту па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Баранавіцкага раёна, супрацоўніцы раённага цэнтра рамёстваў Анастасіі Столяр і спытала, чаму спілавалі ліпу.

«У мінулым годзе была бура, якая зламала палову дрэва. Было прадпісанне аховы прыроды аб тым, каб увесь гэты буралом прыбраць. Яшчэ некалькі дрэў злева, каля ўваходу ў парк, былі выкарчаваныя, яны таксама былі паваленыя ветрам. З другой часткай дрэва ўсё нармальна. Проста так ніхто гісторыка-культурную каштоўнасць пілаваць не будзе, — запэўніла спецыялістка. — Адзінае — там не вельмі добра спілавалі гэтае дрэва, застаўся пень. Але я гэтым пытаннем займаюся». 

Туганавіцкі парк закладзены ў канцы XVIII стагоддзі. Гэта класічны ўзор пейзажнай паркавай архітэктуры перыяду рамантызму. У XIX стагоддзі маёнтак належаў Верашчакам. Сюды прыязджаў гасціць паэт Адам Міцкевіч, каб пабачыць каханую Марылю Верашчаку. 

Чытайце таксама: 

Сёння ў Мінску пачынаецца суд над Іллёй Вайцяховічам, якога затрымалі на мяжы, калі ён ехаў на пахаванне бацькі

«Ну чаму з хворых?» Чыноўнік апраўдваецца за кілбасу з зуброў

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць