Свет

Віктар Орбан: Каб у нас 100 гадоў таму не адабралі выхад да мора, Венгрыя не была б супраць нафтавага эмбарга. Харватыя абураная

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан патлумачыў цяжкасці сваёй краіны, каб адмовіцца ад расійскай нафты, тым, што ў яе цяпер няма выхаду да мора — хоць да Першай сусветнай вайны быў. Пасля гэтага Харватыя нагадала Будапешту пра недапушчальнасць намёкаў на тэрытарыяльныя прэтэнзіі, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Віктар Орбан са сваім харвацкім калегам Андрэем Пленкавічам

Віктар Орбан заявіў, што нафтавае эмбарга будзе мець для эканомікі Венгрыі «эфект ядзернай бомбы». Пры гэтым ён сказаў, што прапановы Бруселя не ўлічваюць таго, што Венгрыя можа атрымліваць нафту толькі ці праз наземны нафтаправод з Расіі, ці з поўдня, але для гэтага трэба было б, каб Харватыя павялічыла магутнасці.

«Тыя, хто маюць выхад да мора і парты, могуць дастаўляць нафту на танкерах. Калі б яны не адабралі іх (парты) у нас, у нас таксама быў бы порт», — сказаў Орбан, намякаючы на порт Рыека, што цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Харватыі.

Да змены межаў еўрапейскіх краін па выніках Першай сусветнай вайны Венгрыя кантралявала частку ўзбярэжжа Адрыятычнага мора, дзе Рыека тады была ключавым портам. Але па Трыянонской мірнай дамове 1920 года Венгрыя страціла дзве траціны сваёй тэрыторыі.

Харвацкія ўлады пасля гэтай заявы выклікалі пасла Венгрыі.

«Харватыя асуджае заяву прэм'ера Венгрыі Віктара Орбана. Мы таксама асуджаем любыя тэрытарыяльныя прэтэнзіі да суверэнных дзяржаў», — заявілі ў МЗС Харватыі, адзначыўшы, што выклікалі амбасадара для тлумачэнняў, што такія ўчынкі шкодзяць добрасуседскім адносінам.

Гэта не першы падобны выпадак паміж краінамі. Два гады таму напружанне паміж Заграбам і Будапештам справакаваў венгерскі помнік да 100-годдзя Трыянонскай мірнай дамовы, на якім адлюстравалі карту былых венгерскіх тэрыторый-з часткамі сучасных Аўстрыі, Славеніі, Славакіі, Румыніі, Украіны і Харватыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

Абвясцілі намінантаў на сёлетняга «Оскара». У фільма «Грэшнікі» 16 намінацый

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз ФОТАФАКТ2

Праз канфлікт з экс-сяброўкай і менеджаркай спявачка Лера Яскевіч будзе вымушаная выдаліць усе свае песні18

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры1

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў13

На Гомельшчыне дрэва ўпала на рэйсавы аўтобус з пасажырамі

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за апошнія 16 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць