Вайна

The Atlantic: Праблема з авіяцыяй — адна з прычын правалу расійскага ўварвання

Расія разлічвала татальна валадарыць у паветры з пачатку ўварвання ва Украіну. Маючы амаль 4000 баявых самалётаў і вопыт бамбардзіроўкі цэляў у Сірыі, Грузіі і Чачні, расійскія ваенна-паветраныя сілы (ВПС) павінны былі дапамагчы сваёй арміі прасунуцца ўглыб Украіны, захапіць Кіеў і знішчыць украінскую армію. Але праз два месяцы пуцінская авіяцыя ўсё яшчэ змагаецца за кантроль над небам, піша выданне The Atlantic.

Расійскі самалёт, збіты ўкраінскай СПА 5 сакавіка ў Чарнігаўскай вобласці. Фота: Press service of the State Emergency Service of Ukraine/Handout via REUTERS

Няўдача ВПС РФ з'яўляецца, бадай, самай важнай, хоць ці не найменш абмяркоўваецца, калі ідзе гаворка пра гэтую вайну. Украінцы паказалі дзівосныя здольнасці ў планаванні паветранай абароны і адаптаваліся да бою. У паветры застаецца своеасаблівы парытэт, які не дае ніводнаму баку 100% перавагі.

Чаму так сталася? Хоць рускія павінны былі правесці мадэрнізацыю сваіх ВПС, каб быць гатовымі да сучаснай вайны, гэта адбылося большай часткай на паперы. Піяр-кампаніі рэкламавалі ўдарныя самалёты СУ-34, пакуль звычайныя ВПС цярпелі ад лагістычных праблем, а ў пілотаў не было магчымасці нармальна трэніравацца.

Калі ж пачалося ўварванне, расійскія ВПС аказаліся няздольныя праводзіць прадуманую кампанію. Яны былі сканцэнтраваныя не столькі на захопе неба, колькі на падтрымцы наземных войскаў і бамбаванні гарадоў. Гэта можа спрацаваць, калі ў вас бясконцая колькасць салдат, якіх вы гатовыя губляць, але ў сучаснай вайне гэта бескарыснае выкарыстанне сілаў.

Экспэрты ўпэўненыя: Расія не змагла змяніць сваё бачанне вайны як наступлення вялікіх пяхотных хваляў пасля зачысткі артылерыяй, а пра больш шырокае ўжыванне паветраных сіл нават не пачынала думаць. Пілотам заставалася выконваць стандартныя, простыя місіі: адзінкавыя палёты без падтрымкі, адна мішэнь, некіравальныя бомбы, спроба хутка ўдарыць па цэлі і паспрабаваць не быць збітым. Дрэнная камунікацыя паміж ВПС і выведкай пагаршала сітуацыю.

Затое ўкраінцы распрацавалі арыгінальную і шматузроўневую супрацьпаветраную абарону. Нават з таннымі, партатыўнымі пераноснымі ракетамі класа «зямля-паветра» яны змаглі абмежаваць манеўры расійскай авіяцыі некалькімі ўсходнімі і паўднёвымі раёнамі.

Ракетныя сістэмы С-300 зрабілі расіян яшчэ больш уразлівымі, прымушаючы пілотаў лётаць вельмі нізка. І гэта імгненна робіць іх уразлівымі для ракет «зямля-паветра». Расійскія пілоты зразумелі, што могуць стаць мішэнню ў любым месцы, і ад таго іх невысокая эфектыўнасць пагоршала яшчэ больш.

Крэатыўнасць украінцаў можна ўбачыць на прыкладзе аперацыі па затапленні крэйсера «Масква». Пакуль Байрактар прыцягваў увагу СПА на сябе, ракеты «Нептун» ударылі па крэйсеру раней, чым экіпаж паспеў адрэагаваць. Такая вынаходлівасць паказвае, што ўкраінцы маюць больш дасканалае разуменне паветраных аперацый, чым нават многія эксперты краін НАТА.

Тое, што яны робяць — меншымі сіламі адстойваюць неба ў барацьбе з магутным ворагам — надзвычай цяжкая задача. Захаду ёсць чаму павучыцца ва ўкраінцаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду24

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл5

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць