Літаратура

У Празе прэзентавалі новыя кнігі выдавецтва «Вясна»

У чацвер, 12 траўня, у пражскай кнігарні-кавярні-вінатэцы «Božská lahvice» адбыліся дзве прэзэнтацыі новых кніг выдавецтва «Вясна». Гэта былі поўны збор паэзіі Мойшэ Кульбака ў арыгінале і ў перакладзе Сяргея Шупы і паэтычныя зборнікі Альгерда Бахарэвіча і Юліі Цімафеевай, піша Радыё Свабода.

Прэзентаваліся гэтыя кнігі:

  • Mojše Kulbak. Ale lider un poemen. «Вясна», Прага, 2022
  • Мойшэ Кульбак. Усе вершы і паэмы. «Вясна», Прага, 2022
  • Юля Цімафеева. Воўчыя ягады. «Вясна», Прага, 2022
  • Альгерд Бахарэвіч. Вершы. «Вясна», Прага, 2022

Выданне поўнага збору паэзіі Мойшэ Кульбака ў арыгінале з паралельным беларускім перакладам прадставіў укладальнік Сяргей Шупа.

Ён расказаў таксама пра традыцыі ідыша ў Беларусі і пра магчымасці сімвалічнага вяртання гэтай мовы ў беларускую культурную прастору. Выкладчык ідыша Карлавага ўніверсітэта ў Празе Пэтр Ян Вінс расказаў пра гісторыю ідыша ў Празе. Як выявілася, кніга «Ale lider un poemen» — першая кніга на ідышы, якая выйшла ў Празе пасля 1744 года.

Спадар Вінс прачытаў таксама некалькі вершаў Кульбака ў сваім перакладзе на чэшскую мову.

Сваімі ўражаннямі пра творчасць Кульбака і развагамі на актуальныя тэмы падзяліўся госць прэзентацыі Альгерд Бахарэвіч.

Сяргей Шупа і Альгерд Бахарэвіч

На прэзентацыі гучалі вершы Кульбака ў арыгінале, іх чытала рэдактарка кнігі Ася Фруман (адзін з іх быў выкананы як песня), свае пераклады агучваў Сяргей Шупа.

Выступіла на прэзэнтацыі і дырэктарка выдавецтва Весна Вашко, яна не толькі адкрыла імпрэзу, але і заспявала некалькі сваіх песень на словы Кульбака.

Увечары таго самага дня перад слухачамі — пераважна пражскімі беларусамі — выступілі аўтары новых паэтычных зборнікаў выдавецтва «Вясна» Юля Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч, якія прыехалі на прэзентацыю з аўстрыйскага Граца, дзе яны жывуць з восені 2020 года. Яны выступалі сольна, дуэтам, расказвалі, спрачаліся, успаміналі і, вядома ж, чыталі свае вершы. Пасьля чытання адбылася жывая размова са слухачамі-чытачамі, падчас якой закраналіся пытанні беларускай кніжнай справы на эміграцыі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»1

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць