Спорт

У тыдні матчаў БАТЭ ў Лізе Еўропы «Прессбол» будзе змяняць графік выхаду

У тыя тыдні, калі барысаўскі БАТЭ будзе праводзіць матчы Лігі Еўропы, «Прессбол» будзе выходзіць у суботы замест нумара ў серады. Пра гэта галоўны рэдактар найбуйнейшага спартыўнага выдання краіны Уладзімір Беражкоў паведаміў у сваёй галінцы на сайце выдання.

Барысаўскі БАТЭ, як вядома, выйшаў у групавы турнір футбольнай Лігі Еўропы, матчы якога праводзяцца, традыцыйна, у чацвяргі.

Згодна з раскладам, змешчаным на сайце УЕФА, хатнія паядынкі БАТЭ будуць пачынацца ў 20:00, гасцявыя – у 22:05 паводле мінскага часу.

Цяпер скрайні час падпісання «Прессбол» ў друк (газета выходзіць у аўторкі, серады, чацвяргі і пятніцы, прыкладна ў 20:45). Калі газета будзе здавацца ў друк пазней, яна папросту не трапіць падпісчыкам па-за Мінскай вобласцю і ў рэгіянальныя газетныя шапікі. Так, напрыклад, адбываецца з газетай «Спорт-Экспресс в Белоруссии», які падпісваецца з друк у 22:00, але падпісчыкам па-за Мінскам трапляе толькі на наступны дзень.

Калі б «Прессбол» захаваў ранейшую перыядычнасць (з аўторка па пятніцу), то справаздачы пра матчы БАТЭ ў Лізе Еўропы з’яўляліся б у газеце толькі ў аўторак.

Як, напрыклад, будзе са справаздачай пра матч плей-оф Лігі Еўропы «Літэкс» – БАТЭ, які скончыўся ў чацвер, 27 жніўня, прыкладна ў 23:30 і ў пятнічны нумар, натуральна, не трапіў.

Галоўны рэдактар Прессбола Уладзімір Беражкоў паведаміў у сваёй галінцы на сайце выдання Мы не можам выпускаць нумароў больей ці меней, чым заяўлена ў падпісным каталозе, інакш гэта пацягне за сабой штрафныя санкцыі. А вось перанесці сёе-тое на наступны дзень, як высветлілася, можна».

Таму было прынята рашэнне «чатыры нумары серады, на тых тыднях, дзе будуць чацвярговыя матчы БАТЭ ў Лізе Еўропы, перанесці на суботы. Першы такі нумар выйдзе 19 верасня».

Гаворка таксама пра суботнія нумары за 3 кастрычніка, 24 кастрычніка, а таксама 19 снежня.

Суботні нумар 7 лістапада, праз дзень пасля матчу АЕК – БАТЭ (5 лістапада), не выйдзе з той прычыны, што 7 лістапада – афіцыйны выходны дзень у Беларусі. Матч 5-га туру, 2 снежня, БАТЭ - «Бенфіка» пройдзе ў сераду, таму і справаздача і артыкулы пра яго трапяць у пятнічны нумар за 4 снежня.

Нагадаем, што супернікамі БАТЭ ў групавым турніры Лігі Еўропы будуць лісабонская «Бенфіка», ліверпульскі «Эвертан» і грэцкі АЕК.

17 верасня – матч з «Бенфікай» у гасцях, 1 кастрычніка з «Эвертанам» у Мінску, 22 кастрычніка з АЕКам – у Мінску. 5 лістапада – у Афінах. 2 снежня з «Бенфікай» дома, 17 снежня – з «Эвертанам» у Ліверпулі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося27

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

Стала вядома, каго Зяленскі хоча прызначыць міністрам абароны. Але яго трэба яшчэ звольніць з войска4

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?18

Вынеслі прысуд гродзенскаму блогеру, якога вінавацілі ў махінацыях са зборам на Ваню Сцяцэнку2

«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося27

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць