Грамадства99

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Новай высокай пасады яму пакуль не далі.

Тут і далей фота: ckg.by

Пасля таго, як Руслану Чарнецкаму ўказалі на дзверы ў Міністэрстве культуры, ён працягваў выступаць на сцэне тэатра імя Максіма Горкага (ён рэгулярна граў у спектаклях і будучы міністрам).

Дарэчы, Насстася Чарнецкая, жонка Руслана, у сацсетках радавалася такім глабальным зменам у жыцці мужа. Маўляў, яны нарэшце пачалі праводзіць больш часу разам. Рэч у тым, што Настасся — грымёр і перыядычна робіць мужу грым.

Цяпер жа Чарнецкага паклікалі быць вядучым новага трэвэл-шоу «Нам по пути» на АНТ. У ім былы міністр будзе паказваць вандроўкі па Беларусі.

У інстаграме апублікавалі фота са здымкаў шоу, якія праходзілі 15 ліпеня ў гродзенскім цэнтры рамёстваў «Спадчына». Там экс-чыноўніку паказвалі, як робяцца ручнікі — а той «задаваў пытанні, якія цікавяць кожнага турыста, які шукае сапраўдныя ўражанні».

Нагадаем: Руслан Чарнецкі пратрымаўся ў міністэрскім крэсле крыху больш за год. Звольнілі яго з пасады ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі.

Падчас сваёй працы ў міністэрстве Чарнецкі паспеў нажыць ворагаў нават сярод тых артыстаў, якія гадамі спявалі оды Лукашэнку. Публічна супраць яго выступілі сёстры Груздзевы. Адбылося гэта пасля таго, як міністр культуры выгнаў іх са сваёй прыёмнай «як сабак».

Зуб на Чарнецкага мела і Алёна Ланская.

Як Чарнецкі наогул стаў міністрам? Як расказвалі «Нашай Ніве», ён працаваў вядучым на розных дзяржаўных мерапрыемствах і «карпаратывах» у Лукашэнкі, запомніўся яму і таму атрымаў пасаду. Але не пацягнуў.

Цікава, што і новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра — 40‑гадовы Дзмітрый Акімаў, які раней быў мастацкім кіраўніком расійскіх правінцыйных тэатраў, — трапіў у гэта крэсла па пратэкцыі Чарнецкага. Расказваюць, што Чарнецкі або сам быў знаёмы з Акімавым па здымках кіно ў Расіі, або іншы яго калега па расійскім кіно параіў Акімава ў кіраўніцтва беларускага тэатра.

Каментары9

  • Есть идея
    16.07.2026
    А мог бы клоуном в белгосцирк
  • Нефанатка
    16.07.2026
    Максимум, который я бы позволила этому бездарю - мыть полы в сельском дк
  • Мне просто спросить
    16.07.2026
    Интересно, а жена про любовницу министерскую знает? ;)

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць