Мова22

Мова наша. Ці скланяецца жаночае прозвішча Сапега?

Апошнім часам актуалізавалася пытанне, ці варта скланяць прозвішча Сапега, калі яно адносіцца да жанчыны. Адвакат Сафіі Сапега ці ўсё ж Сафіі Сапегі? Нагадваем правілы скланення беларускіх жаночых прозвішчаў.

У беларускай мове, яе школьным правапісе, існуюць правілы, агульныя для мужчынскіх і жаночых прозвішчаў, напрыклад: прозвішчы на -ых/-іх і на націскныя галосныя -о ды -э ніколі не скланяюцца. Глядзіце самі:

Аксана Фаміных — Аксаны Фаміных — Аксане Фаміных
Юрый Сядых — Юрыя Сядых — Юрыю Сядых
Хрысціна Лялько — Хрысціны Лялько — Хрысціне Лялько
Франц Сіўко — Франца Сіўко — Францу Сіўко

І мужчынскія, і жаночыя прозвішчы, што суадносяцца з прыметнікамі, скланяюцца так, як і самі прыметнікі:

Максім Гарэцкі — Максіма Гарэцкага — Максіму Гарэцкаму
Людміла Пальчэўская — Людмілы Пальчэўскай — Людміле Пальчэўскай

Далей правілы пачынаюць адрознівацца: у той час, калі мужчынскія прозвішчы скланяюцца ўсе, сітуацыя з жаночымі складанейшая.

Жаночыя прозвішчы на зычны скланяцца не будуць, напрыклад:

Ганна Іванец — Ганны Іванец — Ганне Іванец

А што ж рабіць з жаночымі прозвішчамі на -а, -я, калі пры гэтым прозвішча не суадносіцца з прыметнікам?

Калі жаночае прозвішча на -а, -я суадносіцца з назоўнікам ніякага роду (цалкам супадае з ім), то яно скланяцца не будзе:

Алена Масла — Алены Масла — Алене Масла

Параўнайце з мужчынскім прозвішчам: Сяргей Шыла — Сяргея Шылы — Сяргею Шылу

Калі жаночае прозвішча заканчваецца на -ва, яно скланяецца:

Вольга Іпатава — Вольгі Іпатавай — Вользе Іпатавай

Каб разабрацца з іншымі жаночымі прозвішчамі на -а, -я, варта звярнуць увагу на этымалогію прозвішча:

Калі жаночае прозвішча не суадносіцца з назоўнікам жаночага роду (то-бок не аманімічнае яму, не супадае з ім), хоць можа мець этымалагічныя з ім сувязі, згодна з сучаснымі правіламі яно скланяцца не будзе:

Ганна Сапрыка — Ганны Сапрыка — Ганне Сапрыка

Варта адзначыць, што апошнім часам назіраецца тэндэнцыя да скланення падобных жаночых прозвішчаў, але ў правілах гэтая тэндэнцыя пакуль не зафіксаваная.

Калі прозвішча цалкам супадае з назвай прадмета, жывёлы, прафесіі жаночага роду (Кніга, Мурашка, Сарока, Чайка, Песенька, Бульба, Саладуха, Сядуха), то яно будзе скланяцца так, як і адпаведны назоўнік, напрыклад: 

Марына Весялуха — Марыны Весялухі — Марыне Весялусе

Мовазнаўцы схільныя лічыць, што прозвішча Сапега паходзіць ад даўнішняга слова сапега (мужчынскі і жаночы род), якое або мела значэнне «той, хто сапе», або значэнне «крыкун, плакса, румза». Раз прозвішча цалкам суадносіцца з назоўнікам жаночага роду, то скланяцца яно будзе наступным чынам:

Назоўны склон: Сафія Сапега
Родны склон: Сафіі Сапегі
Давальны склон: Сафіі Сапезе
Вінавальны склон: Сафію Сапегу
Творны склон: Сафіяй Сапегай
Месны склон: аб Сафіі Сапезе

Каб не заблытацца ў шматлікіх правілах, вы можаце пераправерыць сябе па наступным алгарытме:

Каментары2

  • Цікаўны
    11.04.2025
    А пад якое правіла тады жаночае Сапега падпадае? Чаму яно скланяецца?
  • Усё проста
    18.05.2025
    Цікаўны, дык вы артыкул да канца дачытайце...
    калі "прозвішча цалкам суадносіцца з назоўнікам жаночага роду" - то скланяецца

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць