Вайна

Галоўнакамандуючы УСУ: Нам удалося адабраць у ворага стратэгічную ініцыятыву

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны выступіў на пасяджэнні Ваеннага камітэта НАТА, дзе расказаў начальнікам штабоў армій іншых краін пра ход баявых дзеянняў, піша Бі-бі-сі.

Валерый Залужны

Па словах генерала Залужнага, пасля 2014 года ўкраінскае камандаванне разумела: «рана ці позна пачнецца поўнамаштабная агрэсія, і мы рыхтаваліся да яе».

«Мы выразна разумелі, што першы месяц будзе паваротным момантам, — сказаў галоўнакамандуючы УСУ. — Нам удалося адабраць у ворага стратэгічную ініцыятыву, нанесці яму крытычныя страты, прымусіць адмовіцца ад галоўнай мэты — захапіць Кіеў».

Паводле яго слоў, сёння УСУ не проста абараняюцца: «У нас быў шэраг паспяховых контрнаступленняў. Атрымалася разблакаваць Харкаў і Мікалаеў».

Абаронцы Марыупаля, расказаў ён, сваімі дзеяннямі стрымлівалі вялікую колькасць расійскіх войскаў, што дало УСУ час і магчымасці ўладкаваць абарончыя рубяжы на іншых кірунках.

Па словах Залужнага, акрамя знішчэння крэйсера «Масква» украінскім войскам удалося пашкодзіць яшчэ тры караблі, якія складалі базу Чарнаморскага флоту. Але, нягледзячы на гэта, «расіяне працягваюць ракетныя абстрэлы высокай інтэнсіўнасці, у сярэднім 10—14 балістычных і крылатых ракет у суткі».

«Гэта пагроза не толькі Украіне, але і краінам НАТА. Бо кожная такая ракета нясе 400—600 кг трацілу, — адзначыў Залужны. — Таму важна ўзмацніць супрацьракетную абарону».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расія выставіла Украіне восем умоў5

Расія выставіла Украіне восем умоў

Усе навіны →
Усе навіны

«У крэдыт?» На Камароўцы знайшлі «залатую» чарэшню1

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»10

Уладальніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня» прысудзілі хімію1

Мерц, Эрдаган, Стармер: з кім у Тыране пагаварыла Ціханоўская ШМАТ ФОТА33

У Славеніі скралі бронзавую статую Меланіі Трамп1

Мядзінскі: Будзем ваяваць, колькі трэба. Са шведамі ваявалі 21 год26

Умераў і Мядзінскі выступілі з кароткімі заявамі па выніках перамоў. Зяленскі і лідары ЕС разам сазваніліся з Трампам3

У Баранавічах маладая жанчына выпала з 9-га паверха1

Лукашэнка назваў сябе 17-м кавалерам ордэна «Перамога». Проста як Брэжнеў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія выставіла Украіне восем умоў5

Расія выставіла Украіне восем умоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць