9% еўрапейцаў не працуюць — самы высокі ўзровень з 1999 года.
Па дадзеных экспертаў, колькасць беспрацоўных у краінах Еўрасаюза, дзе ўведзены еўра, у ліпені дасягнула 15,1 млн чалавек. Гэта складае 9,5% працаздольнага насельніцтва.
Калі ўлічваць усе краіны Еўрасаюза, то працэнт беспрацоўных крыху ніжэйшы — 9%. Цяпер іх колькасць складае 21,8 млн чалавек. У чэрвені было на 225 тысяч меней.
Каментары