У прадпрыемства праблемы не толькі з загрузкай, але і з лагістыкай.
У сюжэце наваполацкага канала «Звязда» расказалі аб праблемах на нафтаперапрацоўчым заводзе з-за санкцый. Загружанасць магутнасцяў прадпрыемства складае 64 працэнты.
Істотна ўпалі імпарт і экспарт, вялікія цяжкасці з лагістыкай. «Краіны Балтыі, Польшча і Украіна закрылі магчымасці для транзіту, застаўся адзін лагістычны праход — праз Расію, але яна таксама зведала цяжкасці — даводзіцца чакаць, каб трапіць у чаргу на танкер» — расказаў намеснік дырэктара «Нафтана» Мікалай Юшкевіч. Ён выказаў спадзеў, што сітуацыя выправіцца «ў найбліжэйшыя гады».
Чытайце таксама:
«Пасля ўвядзення санкцый асноўны збыт ішоў праз Украіну». Што цяпер адбываецца з нафтаперапрацоўкай
-
«Санта Брэмар» хоча адсудзіць правы на брэнд у вядомага расійскага вытворцы, якога прызналі экстрэмісцкім за падтрымку УСУ
-
Амерыканскаму ўласніку парку «Сула», выхадцу з Беларусі, прадалі будынкі былога яўрэйскага гета ў Навагрудку
-
Губернатар Прыморскага краю РФ расказаў, што там з будаўніцтвам беларускага порта
Каментары