Усяго патроху

ABBATAR'Ы: легендарны шведскі гурт вярнуўся ў выглядзе «лічбавых копій»

У лонданскім тэатры ABBA Arena пачаліся паказы шоу «ABBA Voyage» з «аватарамі» Бені Андэрсана, Б'ёрна Ульвеўса, Агнеты Фельтског і Ані-Фрыд Лінгстад. Артыстаў на працягу пяці тыдняў здымалі 160 камер для захопу руху: у выніку атрымалася 96-хвіліннае шоу, якое стала новым словам у канцэртнай індустрыі.

Для падрыхтоўкі канцэрта на працягу пяці тыдняў чацвёра ўдзельнікаў ABBA, якім цяпер ужо за 70, выконвалі кожную з 20 песень канцэрта, апранутыя ў спецыяльныя касцюмы для захопу руху, перад 160 камерамі, каб можна было запісаць усе іх рухі.

Для лепшага кантакту скуры з датчыкамі ўпершыню за 50 гадоў Бені Андэрсану і Б'ёрну Ульвеўсу прыйшлося згаліць бароды.

Аватары ABBA. Малюнак Industrial Light and Magic / TT

Галаграмы ўдзельнікаў ABBA — не зусім тыя, што паспелі стаць звыклымі некаторым гледачам. Імі ўжо не здзівіш: Тупак Шакур «выйшаў» на сцэну Coachella ў 2012 годзе, прыкладна праз 15 гадоў пасля яго забойства, а зусім нядаўна на сцэне «з'яўляліся» Рой Орбісан і Уітні Х'юстан.

Для шоў ABBA стварылі лічбавыя версіі ўдзельнікаў групы: для гэтага музыкі супрацоўнічалі з камандай з 850 чалавек. Звычайныя галаграмы не падышлі — артысты палічылі, што тэхналогія яшчэ не знаходзіцца на належным узроўні.

Спалучэнне ж візуальных эфектаў і тэхналогій здымак з захопам рухаў дало больш рэалістычны вынік.

«Галаграмы абмяжоўваюць святло, якое вы можаце выкарыстоўваць, і тое, як вы іх выкарыстоўваеце. Я думаю, што шоў Уітні Х'юстан было добрым прыкладам гэтага: проста накласці чужую галаву на цела і зрабіць яе трохмернай недастаткова», — пракаментаваў сітуацыю Бэйлі Уолш, дырэктар ABBA Voyage.

Патэнцыял гэтай тэхналогіі, па думку дырэктара шоў, велізарны. Уолш таксама мяркуе, што такія буйныя артысты, як Мадонна, Пол Макартні, The Rolling Stones або Jay-Z, маглі б запісаць сябе цяпер для нашчадкаў.

Калі шоу ABBA будуць паспяховымі, гэта, верагодна, заахвоціць больш артыстаў пайсці за іх прыкладам.

Чытайце таксама:

«Гадоў праз 5-10 усюды будуць сімуляцыі». Беларуска заснавала IT-кампанію, якая стварае аватараў

Пара з Індыі зладзіць вяселле ў Метасусвеце. Сярод гасцей будзе і тата нявесты, які памёр летась

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях4

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ж не ведалі, што там знаходзіцца аэрадром». Беларус Антон Мацкевіч патлумачыў, чаму спрабаваў спыніць украінскія дроны з фуры30

Opel ехаў па сустрэчнай паласе сталічнага праспекта, але на шляху сустрэў ДАІ2

Генштаб Украіны: У нядзелю паразілі 12 расійскіх самалётаў

У Гродне знеслі чарговы дом у гістарычным цэнтры. На грамадскім абмеркаванні інфармацыю пра знос утаілі ад людзей4

Камандуючым сіламі NATO ў Еўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША10

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях4

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць