Нерухомасць2323

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях

У Мінску ўсё часцей у продажы з'яўляюцца міні-студыі, дзе спальнае месца размяшчаецца літаральна пад столлю.

Выглядае, што часы, калі сярэдні памер кватэр рос, скончыліся — таму часам нават брэжнеўкі і хрушчоўкі на фоне некаторых свежых кватэр выглядаюць прасторным жытлом.

Прынамсі ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць умоўна двухузроўневыя кватэры-студыі.

Адзін з такіх прыкладаў — аднапакаёўка ў «Мінск-Свеце». Агульная плошча кватэры складае 35,6 м², але над паловай кватэры навісае другі ўзровень плошчай 18 м².

Такая кватэра каштуе 123 тысячы даляраў. Фота тут і далей: realt.by

«Другі паверх» падзелены на тры зоны: на адной стаіць двухспальны ложак, асобна агароджаныя гардэробная з бойлерам, а ў кутку над кухоннай зонай — вузкі стол і крэсла.

У апісанні да кватэры пазначана, што вышыня столі ў ёй 3,63 метра. Праўда, тычыцца гэта толькі паловы кватэры. У ванным пакоі, прыхожай і частцы кухоннай зоны вышыня столі будзе каля 2 метраў, а на другім узроўні, адпаведна, каля 1,5 метра. 

І гэта, можна сказаць, кветачкі, бо існуюць і куды больш сціплыя варыянты.

У адной з кватэр спальнае месца зрабілі над прыхожай. У выніку вышыня столі там апусцілася прыблізна да 2 метраў (мінімальная вышыня стандартных дзвярэй). А само спальнае месца нечым нагадвае антрэсоль.

У адной з такіх кватэр спальнае месца размясцілі так, што ў чалавека, які будзе там спаць, можа здарыцца прыступ клаўстрафобіі.

Каментары23

  • Антон
    04.06.2025
    Придуркам не рассазали, что без каркаса между матрацем и полом вырастет плесень.
  • Чёрный риэлтор
    04.06.2025
    Какая жуть. Лучше хрущя купить двухкомнатного за эти деньги, чем это
  • Ванесса
    04.06.2025
    Слишком уаеренно про клаустрофобию. Не внешние условия ее вызывают. И, кстати, вполне удобные решения в квартирах. Может и низко над спальным местом где, но вполне удобно для двух человек. Цена нереально завышена, но это белорусские реалии. Здесь ничего адекватного нет. Многим до сих пор хрущи нравятся.

Цяпер чытаюць

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго6

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго

Усе навіны →
Усе навіны

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго6

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць