У чорных сукенках. У Харкаве школьнікі адзначылі выпускны на руінах знішчанай школы
10 выпускнікоў школы №134 у Харкаве 5 чэрвеня станцавалі вальс на руінах сваёй школы. Адзначыць выпускны прыйшла траціна вучняў класа, астатнія школьнікі знаходзяцца не ў Харкаве.
У будынак 134-й школы ў канцы лютага ўварваліся расійскія вайскоўцы. Каб выбіць іх адтуль, адбыўся бой. У выніку каля 30 акупантаў былі ліквідаваныя.
Каментары