Вайна

Шольц запэўніў, што нямецкая зброя прыбудзе ва Украіну своечасова

Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц запэўніў, што нямецкая зброя, якую Берлін паабяцаў даць Украіне для супрацьдзеяння расійскім войскам, прыбудзе своечасова. Пра гэта Шольц заявіў у інтэрв'ю DPA, піша «Украінская праўда».

На пытанне, ці зможа Украіна атрымаць нямецкую зброю своечасова, каб пераламаць ход баявых дзеянняў на Данбасе, Шольц сказаў: «Яна прыбудзе своечасова».

Нямецкі канцлер дадаў, што некаторыя краіны ўжо два ці тры гады чакаюць атрымання зброі з Германіі, а для больш хуткай пастаўкі яго Украіне зараз уносяцца змены ў адпаведныя пратаколы.

«Канкрэтныя рэчы, якія мы можам даць зараз, будуць дадзеныя пасля падрыхтоўкі… без падрыхтоўкі гэтую зброю выкарыстоўваць нельга.

Мы дамо супрацьракетныя сістэмы, здольныя абараніць Адэсу і Кіеў. Таксама з Брытаніяй і ЗША мы вырашылі, што дамо рэактыўныя сістэмы залпавага агню», — адзначыў Шольц.

Раней Германія заяўляла пра планы пастаўкі ЗСУ Gepard, гаўбіц Panzerhaubitze 2000, зенітнай сістэмы Iris-T і рэактыўнай сістэмы залпавага агню Mars. Але ва ўрадзе адзначылі, што па арганізацыйных прычынах і праблемах бяспекі казаць пра графікі пастаўкі зброі Украіне складана.

Раней таксама паведамлялася, што, нягледзячы на заявы Шольца аб павелічэнні ваеннай дапамогі Украіны, яна пакуль не атрымала ніводнай адзінкі нямецкага цяжкога ўзбраення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

Інстаграм-старонку выдання Blizko.bу, якое працуе ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»3

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць10

У Беларусі праводзяць актыўную мадэрнізацыю бамбасховішчаў2

Каля ўваходу ў Mak.by у мінскім Уруччы заўважылі пацука ВІДЭА1

На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць