Свет44

Навукоўцы знайшлі ў ДР Конга новы від малпаў. У іх ружова-аранжавыя вусны і чорная морда

Навука афіцыйна прызнала іх новым відам.

У лясах Дэмакратычнай Рэспублікі Конга жыве малпа з ружова-аранжавымі вуснамі, чорнай мордай і чорнай поўсцю. Прымата заўважылі і сфатаграфавалі ў кронах дрэў густых трапічных лясоў у нацыянальным парку Ламамі ў цэнтральна-ўсходняй частцы краіны, піша Бі-бі-сі.

Упершыню пра незвычайную жывёлу стала вядома яшчэ ў 2008 годзе, калі яе заўважылі спецыялісты па ахове прыроды. Аднак тады ім удалося зрабіць толькі адну размытую фатаграфію.

Праз дзесяць гадоў малпу ўбачылі зноў, пасля чаго на яе пошукі адправілася міжнародная група даследчыкаў. У выніку навукоўцы ўстанавілі, што гэта раней не вядомы навуцы від.

За апошнія 75 гадоў гэта толькі пяты новы від афрыканскіх малпаў.

Вядучую ролю ў даследаванні адыграў Джуніёр Амбока, аспірант Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта. Праца ўключала аўдыязапісы, фотаздымку і падрабязныя генетычныя даследаванні.

Вынікі апублікаваныя ў часопісе PLoS One. Некаторыя мясцовыя жыхары ўжо ведалі пра існаванне гэтай малпы і называюць яе «ліквелі». Аднак «адкрыццё» віду ў дадзеным выпадку азначае яго афіцыйную рэгістрацыю і пацвярджэнне таго, што ён эвалюцыянаваў і стаў генетычна адасобленым.

Амбока адзначае, што гэтыя малпы «ў пэўнай ступені сарамлівыя» і аддаюць перавагу хавацца ў дрэвах.

— У рамках нашага даследавання мы апыталі жыхароў 52 вёсак, размешчаных паблізу месцаў пражывання гэтых жывёл. І толькі жыхары васьмі вёсак калі-небудзь іх бачылі, — успамінае ён.

Даследчая група, у склад якой увайшлі навукоўцы з ДР Конга, ЗША і Германіі, дала новаму віду лацінскую назву Colobus congoensis — у знак прызнання багатай прыроднай разнастайнасці краіны. Colobus congoensis належыць да роду калобусаў.

— Гэта сапраўды вельмі важныя прадстаўнікі афрыканскіх малпаў, якія не маюць вялікіх пальцаў, — тлумачыць прафесар Кейт Дэтвайлер з Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта.

Паводле яе слоў, гэта траваедныя жывёлы, якія жывуць у кронах дрэў і з'яўляюцца важнай часткай экасістэмы.

— Мы лічым, што яны адыгрываюць істотную ролю ў распаўсюджванні насення і яго прарастанні ў лесе, — адзначае даследчыца.

Джуніёр Амбока (злева) і Мардошэ Б. Кока запісваюць рык малпаў у нацыянальным парку Ламамі.

Прафесар Дэтвайлер мяркуе, што незвычайныя яркія адзнакі на мордзе малпаў могуць служыць візуальным сігналам для іншых жывёл — прыцягваць патэнцыйных партнёраў або дапамагаць асобінам пазнаваць адна адну.

Colobus congoensis выдаюць характэрны «рыклівы» крык.

— Іх часта чуваць, але не відаць, — кажа Амбока.

Навукоўцы лічаць, што гэта рэдкія жывёлы, якіх можна сустрэць толькі ў той частцы лесу, дзе ёсць неабходныя для іх корм і асяроддзе пражывання.

На гэтых малпаў палююць дзеля мяса, таму даследчыкі спадзяюцца, што цяпер, калі Colobus congoensis афіцыйна прызнаны асобным відам, яго ўдасца ўзяць пад дзяржаўную ахову.

Нядаўна адкрыты від па-ранейшаму выклікае шмат пытанняў, таму навукоўцы плануюць правесці больш дэталёвыя даследаванні, каб ацаніць колькасць папуляцыі і вывучыць паводзіны гэтых малпаў.

Каментары4

  • Жвір
    16.07.2026
    Ружова-аранжавыя вусны ? Вой, тожа мне адкрыцьцё. Вы прайдзіцеся дзесьці ля жд вакзалю, або ля ўніверсытэту, напрыклад,.. і ня трэба ў джунглі ехаць, каб знайсьці мора такіх вуснаў, мора !
  • Аматар катлет
    16.07.2026
    Трэба не ахоўваць, а разгадоўваць у прамысловых масштабах, каб кожны змог пачаставацца :/
  • Жвір
    16.07.2026
    Аматар катлет, ага, бабрамі ўжо частаваліся. :)

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай27

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай27

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць