Вайна22

СБУ: Расія ў красавіку нанесла ўдар па Сумшчыне дронамі з абедненым уранам

Гаворка ідзе пра ракеты Р-60М класа «паветра — паветра».

Фота: СБУ

Расія выкарыстала для атакі на Сумскую вобласць Украіны ў красавіку 2026 года боепрыпасы з абедненым уранам, паведаміла Служба бяспекі Украіны.

Гаворка ідзе пра ракеты Р-60М класа «паветра — паветра», якія Расія выкарыстоўвае ў якасці баявой часткі для сваіх беспілотнікаў.

«Падчас працы следча-аператыўнай групы і спецыялістаў Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) на месцах варожых удараў узровень гама-выпраменьвання ад абломкаў расійскіх дронаў з ракетамі склаў 8,3 і 10,5 мкЗв/г. Гэтыя паказчыкі значна перавышаюць натуральны радыяцыйны фон і ўяўляюць непасрэдную пагрозу для здароўя чалавека.

Паводле вынікаў экспертызы, ініцыяванай Службай бяспекі, устаноўлена, што баявая частка расійскіх ракет утрымлівае паражальныя элементы з абедненага ўрану агульнай масай 2810 грамаў. Рэчыва ідэнтыфікавана як уран-234, уран-235 і ўран-238», — паведамляе СБУ.

Раней СБУ ўжо заяўляла пра выкарыстанне Расіяй боепрыпасаў з абедненым уранам у Чарнігаўскай вобласці.

Каментары2

  • Парада
    16.07.2026
    Кідайце іх назад - на тэрыторыю Расеі. Скотчам прыматайце да дронаў, якія ляцяць на Маскву.
  • Так назад вернули
    17.07.2026
    Которыми из танков пуляли

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць