Свет

Стаў вядомы матыў забойства прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ

Тэцуя Ямагамі, які падазраецца ў забойстве былога прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ, патлумачыў свае дзеянні помстай у адрас рэлігійнай групы, ад якой нібы пацярпела яго сям'я. Ён меркаваў, што забіты меў да яе дачыненне. Але ці гэта так, пакуль невядома.

Пра гэта піша «Медуза» са спасылкай на японскія СМІ. Згодна з гэтымі публікацыямі, Ямагамі заявіў следчым, што ў яго сям'і пачаліся цяжкасці з-за ўступлення ў гэтую арганізацыю і ахвяраванні ёй грошай. У артыкулах згадваюцца банкруцтва яго маці і «распад» яго сям'і.

Ямагамі сцвярджае, што здзейсніў злачынства, паколькі лічыў Сіндза Абэ датычным да гэтай арганізацыі, а не з-за прэтэнзій да яго палітычнай дзейнасці. Ён таксама нібыта хацеў забіць іншую высокапастаўленую асобу з гэтай арганізацыі, але адмовіўся ад гэтага з-за складанасці.

Японскія журналісты не ўдакладняюць, ці ёсць даныя аб датычнасці нябожчыка да якой-небудзь рэлігійнай арганізацыі.

Назва гэтай арганізацыі не ўзгадваецца.

The Mainichi піша, што Ямагамі падчас допыту нібыта зрабіў некалькі «бессэнсоўных» заяў, і следства мае намер ацаніць яго псіхічны стан.

Былы прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ быў смяротна паранены раніцай 8 ліпеня ў горадзе Нара, дзе выступаў на перадвыбарным мітынгу. Ён памёр у бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць. Яму было 67 гадоў.

Падазраваны — 41-гадовы мясцовы жыхар Тэцуя Ямагамі — быў затрыманы на месцы злачынства. Пра яго вядома, што ў 2000-я гады ён служыў у Марскіх сілах самаабароны Японіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску затрымалі ў Італіі па запыце з Мінска6

У Бранскай вобласці ад удара дрона загінуў падарожнік, які ў камуфляжы ішоў пехатой у Бразілію9

У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці1

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца1

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў7

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць