Свет11

Еўрасаюз пабудуе ў Бруселі бункер для перамоваў

Еўрапейскі Саюз пабудуе ў Бруселі бункер для перамоваў лідараў. Ён будзе абаронены ад расійскіх або любых іншых праслухоўванняў, піша EUObserver са спасылкай на мемарандум, які ёсць у распараджэнні рэдакцыі.

Кошт бункера складзе каля 8 млн еўра. У ім змогуць адначасова знаходзіцца каля 100 чалавек: да 34 кіраўнікоў, 34 пратакалісты, а таксама іншы персанал.

Гэты пакой таксама можа выкарыстоўвацца для сустрэч на больш нізкім узроўні — з пасламі і іншымі высокапастаўленымі асобамі ЕС.

Бункер будзе адключаны ад інтэрнэта, але будзе мець унутраную тэхналогію канферэнц-сувязі, забяспечаны вялікім экранам з мікрафонамі, падключанымі да 30 кабінак з перакладчыкамі. Зала пасяджэнняў і кабіны будуць «закутыя» ў ізаляцыйны каркас, сертыфікаваны НАТА.

Кожны, хто ўваходзіць у бункер (нават прыбіральнік), павінен мець допуск Secret EU, а таксама пакінуць у спецыяльных шафках па-за бункерам ноўтбукі, тэлефоны, смартгадзіннікі і нават слыхавыя апараты.

Аб'ект плануецца пабудаваць да 2024 года ў комплексе Рады ЕС у Бруселі, дзе ўжо праводзяцца саміты. Дакладнае месца яшчэ не вызначана. Меркаваны кошт праекта — 8 мільёнаў еўра.

Каментары1

  • дочка Макса Дизайнера
    10.07.2022
    ааа!
    класс! )

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі12

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка1

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі12

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць