Грамадства

Жыхара Бабруйска асудзілі на 4,5 года за ролікі ў Тыктоку

У Магілёўскім абласным судзе быў вынесены прысуд жыхару Бабруйска Анатолю Яскевічу. Яго абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1. арт. 130 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў абразе Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368), паведамляе «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Ігар Зямцоў.

Паводле матэрыялаў следства, яшчэ ў маі 2021 года, выкарыстоўваючы навіну аб крушэнні ваеннага самалёта ў Баранавічах і гібелі двух лётчыкаў, у сацыяльнай сетках, у тым ліку і ў Tыктоку, 35-гадовы Яскевіч сістэматычна размяшчаў у адкрытым доступе відэазвароты, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.

Таксама ў траўні 2021 года ён вырабіў і размясціў у сацыяльнай сетцы і відэахостынгу Tык-тok ў адкрытым для неабмежаванай колькасці асоб доступе 3 відэазвароты, у якіх зняважыў кіраўніка дзяржавы, ілжыва абвінаваціў яго ў цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда прызнала Яскевіча вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 130, ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Шляхам частковага складання пакаранняў Яскевічу прызначанае канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд быў вынесены 6 ліпеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў18

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіліся новыя расцэнкі на газ, цяпло і электрычнасць для насельніцтва1

Частку трупаў нават не закопвалі. Адкрыліся вусцішныя падрабязнасці пра падзеж жывёлы ў Клецкім раёне

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў11

У Слоніме навучэнку каледжа пазбавілі права самой распараджацца стыпендыяй

Папа Леў XIV незадаволены тым, што святары рыхтуюць казані праз штучны інтэлект1

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія хацелі пераправіць у Расію камплектуючыя для ўдарных дронаў6

Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна16

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць3

У Польшчы завялі крыміналку за выкарыстанне пашпарта Новай Беларусі? Не. Вось што вядома на гэты момант34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў18

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць