Здарэнні33

Жыхар Мазырскага раёна атрымаў 10 гадоў за разбэшчванне школьніц

У Гомелі вынеслі прыгавор 36‑гадоваму жыхару Мазырскага раёна, які абвінавачваўся ў злачынствах супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Падрабязнасці расказалі ў Следчым камітэце.

Паводле следства, у ліпені 2023 года мужчына таемна зарэгістраваў на нумар тэлефона маці фэйкавую старонку ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

Пад выдуманым мужчынскім імем ён уступаў у перапіску са школьніцамі, выдаючы сябе за маладога хлопца. Ён расказваў дзецям пра парнаграфію, розныя формы сэксуальных адносін, прасіў даслаць непрыстойныя відэа– і фотаздымкі свайго цела, настойліва прапаноўваў асабістыя сустрэчы для інтымных забаў, у тым ліку за матэрыяльную ўзнагароду.

Дзве школьніцы паддаліся цікаўнасці і пагадзіліся пагутарыць з «хлопцам» на вуліцы ў прысутнасці сваіх сябровак. У адным выпадку, убачыўшы на сустрэчы дарослага мужчыну, дзяўчынка з сяброўкай паспяшаліся дадому, і ў далейшым яна спыніла з ім зносіны. У другім выпадку школьніца працягнула перапіску.

Устаноўлена 45 эпізодаў злачыннай дзейнасці фігуранта, учыненых на працягу паўтара года.

Пацярпелымі прызнаны 35 чалавек ва ўзросце 12—15 гадоў, з якіх большая частка пражывае на тэрыторыі Гомельскай вобласці, некалькі асоб — у іншых абласцях.

Сярод пацярпелых — 15‑гадовы юнак, які дзеля забавы меў зносіны ў сацыяльнай сетцы з фэйкавай старонкі пад выглядам дзяўчынкі.

Абвінавачаны адмовіўся ад дачы паказанняў, віну не прызнаў.

На падставе сабраных па справе доказаў жыхару Мазырскага раёна прад’яўлена абвінавачанне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

ч. 2 арт. 169 (распусныя дзеянні, учыненыя асобай, якая дасягнула васемнаццацігадовага ўзросту, у дачыненні да асобы, якая заведама не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, у дачыненні да заведама малалетняй);

ч. 2 арт. 343 (распаўсюджванне асобе, якая заведама не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, парнаграфічных матэрыялаў, учыненае асобай, якая дасягнула васемнаццацігадовага ўзросту);

ч. 3 арт. 343‑1 (выкарыстанне заведама малалетняга для вырабу парнаграфічных матэрыялаў з яго выявай, учыненае асобай, якая раней учыніла злачынства, прадугледжанае арт. 343 КК Рэспублікі Беларусь, з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт);

ч. 3 арт. 172 (уцягванне асобай, якая дасягнула васемнаццацігадовага ўзросту, заведама непаўналетняга ва ўчыненне асабліва цяжкага злачынства шляхам абяцанняў, падману або іншым спосабам).

Судом жыхару Мазырскага раёна прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Каментары3

  • Імя
    26.02.2026
    Мазырскі эпштейн
  • Filipp
    26.02.2026
    Нават і не ведаю, ён канешне злачынец і на мой погляд хворы чалавек, але ж 10 год за перапіскі і 2 сустрэчы? Як так, то ў нас за забойства меней даюць. Болей за то, яго адправілі ў калонію ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а як па мне, такіх трэба лячыць ва ўмоўных Навінках.
  • Ігар Лямеш
    26.02.2026
    Я прачытаў. Дзякую. Пошту правяраю.

    Што вядома датычна забойства у 90-я жыхара дома №63 кв. 46 Міхаіла Басько?

Цяпер чытаюць

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка2

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М17

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка2

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць