Свет55

Прэзідэнт Літвы: Я спадзяюся на доўгатэрміновую вакцынацыю супраць Расіі

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа мяркуе, што разрыў эканамічных сувязяў з Расіяй аказаўся правільным крокам Вільні на фоне шантажу Масквы краін Захаду, і заклікаў іх пайсці за літоўскім прыкладам. Пра гэта Наўседа расказаў у інтэрв'ю LRT.

Гітанас Наўседа. Фота: R. Dačkaus/Prezidentūra

«Думаю, што мы шмат зрабілі, каб Літва была больш устойлівай да энергетычнага і эканамічнага шантажу Расіі. І сёння, калі я гляджу на некаторыя іншыя краіны Заходняй Еўропы, я бачу вялікі шлях, які Літва прайшла за крыху большы час», — сказаў літоўскі прэзідэнт.

Ён нагадаў, што Літва абвясціла сябе цалкам незалежнай ад расійскіх энерганосьбітаў, тады як, да прыкладу, Германія разглядае розныя варыянты эканоміі энергіі ў зімовы перыяд.

«Можна выразна ўбачыць, што палітыка, якая не мела ніякіх ілюзій у дачыненні да Расіі, спрацавала значна лепш, чым так званая realpolitik, якая цяпер з'яўляецца галаўным болем некаторых заходніх дзяржаў.

Я разумею іх становішча, але гэта ў чарговы раз пацвярджае, што Літва пайшла правільным шляхам. І чым хутчэй іншыя заходнееўрапейскія краіны выберуць гэты ж шлях, тым лепш і лягчэй будзе для ўсіх», — падсумаваў Наўседа.

У той жа час ён перакананы, што Германія зможа перажыць самыя складаныя «год-паўтара» і таксама пазбавіцца ад залежнасці ад Расіі.

«Я спадзяюся на доўгатэрміновую вакцынацыю супраць Расіі. Іншымі словамі, не будзе палітыкаў, якія праз год-паўтара будуць казаць: нам зноў трэба ўмацаваць стасункі (з Расіяй), бо Расія быццам бы змянілася ці пайшла на пэўныя саступкі. Вельмі небяспечна кіравацца такімі ілюзіямі», — дадаў прэзідэнт Літвы.

Каментары5

  • Valadzimir
    13.07.2022
    Як гаворыцца, ржунімагу! )) Ліетува з насельніцтвам 1,5 мільёна вучыць "жызні", - як быць незалежнымі, - вялікія краіны Еўропы з мацнейшымі эканомікамі, і ставіць сама сябе для іх прыкладам! )  Здаецца, "гераічныя" ліетувісы моцна "падселі" на заакіянскія "абяцанкі-цацанкі" і ўжо страчваюць пачуцьцё рэальнасьці.
  • BLR
    13.07.2022
    Вельмі сумняюсь у гэдкай "вакцыне". Якраз такі амаль адразу - толькі хай трохі суцішыцца вайна - знойдзецца не мала тых, хто пабяжыць да Расеі. Там прывабна заходнікам, там грошы, там бізнес. Яны і зараз вельмі смуткуюць, што давялось пад ціскам вайны адмовіцца ад салодкага
  • Жар
    13.07.2022
    Valadzimir, маеце рацыю, вучыць могуць толькі большыя меншых, а не наадварот ! Мядзьведзь - ваўка, воўк- лісіцу, лісіца - зайца, заяц - мыш ! У каго пуза большае той і разумнейшы.

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна10

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

«Бывае, за дзень ем толькі адзін раз». Колькі зарабляе таксіст у Польшчы на дзвюх працах і на што паспявае траціць грошы6

У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю15

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы8

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна10

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць