Свет22

У Расіі сыход замежных кампаній хочуць кампенсаваць працай зняволеных

Папраўчыя калоніі могуць «заняць месца ІКЕА» ў Расіі: яны, маўляў, прапануюць лепшую якасць мэблі па больш нізкай цане. Пра гэта на выставе прадукцыі Федэральнай службы выканання пакаранняў у Екацярынбургу заявіў начальнік аддзела працоўнай адаптацыі асуджаных Галоўнага ўпраўлення Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі па Свярдлоўскай вобласці Іван Шаркоў, ягоныя словы цытуе мясцовая прэса, піша Радыё Свабода.

Начальнік рэгіянальнага ГУФСВП Аляксандр Фёдараў пайшоў яшчэ далей і заявіў, што вытворчасцю папраўчых калоній можа замяніць прадукцыю і іншых замежных кампаній, якія пайшлі з рынку.

«Тавараабарот і колькасць занятых на вытворчасці людзей год ад года растуць», — цытуе яго выданне.

Праваабаронцы шмат разоў крытыкавалі працу зняволеных у Расіі, называючы яе прымусовай і фактычна дармавой.

«Прымусовая праца зняволеных у невыносных, прыніжаючых чалавечую годнасць умовах — рэальнасць расійскіх калоній», — адзначаў у 2021 годзе праваабарончы цэнтр «Мемарыял».

Рэчаіснасць беларускіх калоній у гэтым плане калі і розніцца, то хіба толькі ў горшы бок.

Каментары2

  • пуцінскі гулаг
    26.07.2022
    IKEAяй тай ніякай і не пахне - будзе чарговы пуцінскі гулаг са швабрамі ў адным месцы
  • Ын
    26.07.2022
    Удивительный пример того, как можно всей страной выжить из ума.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Усе навіны →
Усе навіны

У Бранскай вобласці ад удара дрона загінуў падарожнік, які ў камуфляжы ішоў пехатой у Бразілію9

У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці1

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца1

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў7

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

Рубіа: Украінская армія цяпер самая баяздольная ў Еўропе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць