Пра тое, што Брытанія неўзабаве адправіць ва Украіну браняваныя ракетныя ўстаноўкі Stormer HVM, упершыню паведамляла яшчэ ў сярэдзіне красавіка. А 22 ліпеня міністр абароны Вялікабрытаніі Бен Уолес пацвердзіў, што шэсць комплексаў Stormer, аснашчаных зенітнымі ракетнымі ўстаноўкамі Starstreak, і сотні ракет да іх ужо адпраўленыя ва Украіну.

Stormer HVM з’яўляецца адной з найбольш папулярных мадыфікацый браняванай машыны Stormer. З'яўляецца самаходным зенітна-ракетным комплексам, абсталяваным ракетнай пускавой устаноўкай, які абсталёўваецца брытанскімі ракетамі Starstreak. Прыпіска HVM азначае High Velocity Missile, што перакладаецца як ракета высокай хуткасці. 

Комплекс здольны выяўляць самалёты на адлегласці 18 кіламетраў і верталёты на адлегласці 8 кіламетраў. Пры гэтым ад захопу цэлі да запуску ракеты праходзіць менш за 5 секунд. Stormer HVM не мае радыёлакацыйнай станцыі, таму ён нічога не выпраменьвае і не можа быць зафіксаваны бартавымі сістэмамі папярэджання пра пагрозу, якія ўсталёўваюцца на лятальных апаратах.

Гэтая гусенічная бронемашына дзякуючы спалучэнню з ракетным комплексам з'яўляецца эфектыўным сродкам барацьбы з паветранымі цэлямі ворага і дазваляе прыкрываць як пяхоту, так і іншую тэхніку на полі бою, закрываючы небяспеку з паветра. Зарадзіць можна адразу ўсе 8 ракет, пры гэтым яшчэ 12 ракет перавозяцца ў задняй частцы баявых машын. Комплексам кіруюць тры члены экіпажа: кіроўца, камандзір (ён жа выконвае функцыю зараджальнага) і наводчык.

Машына мае трывалы зварны алюмініевы корпус з супрацькулявой і супрацьаскепкавай абаронай, пры гэтым валодае высокай мабільнасцю, маючы кампактныя габарыты. У яе пярэднім адсеку ўсталяваны дызельны рухавік з магутнасцю 250 конскіх сіл, здольны разганяць амаль 14-тонны Stormer HVM да 80 км у гадзіну. Запас ходу дасягае 600 кіламетраў.

Навядзенне на цэль ажыццяўляецца ў паўаўтаматычным рэжыме з дапамогай лазернага праменя. Сама ж ракета Starstreak здольная пацэліць у аб’ект на максімальнай вышыні 7 кіламетраў. Пасля пуску яна ляціць з хуткасцю больш за 1 км у секунду, а гэта значыць, што ў варожага лятальнага апарата застаецца мала часу на любы манеўр. Таксама ў ракеце замест адной аскепкава-фугасны баявой часткі выкарыстоўваецца тры асобныя баявыя элементы — вальфрамавыя дроцікі, якія трапляюць у цэль на канчатковым этапе атакі.

Аднак асноўным недахопам ракеты з'яўляецца тое, што яна не мае безкантактнага выбухоўніка, а гэта значыць, што яна абавязкова павінна сутыкнуцца з аб’ектам, каб нанесці яму урон. Узровень падрыхтоўкі аператара мае вырашальнае значэнне, паколькі, у адрозненне ад ракет з інфрачырвоным навядзеннем, аператар павінен дакладна адсачыць сваю цэль з дапамогай прыцэльнай прылады.

Ракета Starstreak на выставе Africa Aerospace & Defence exposition, верасень 2006.

Ракета Starstreak на выставе Africa Aerospace & Defence exposition, верасень 2006.

Клас
64
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5