Грамадства22

17-гадовага прымусілі прызнацца на відэа, што ён пісаў: «беларусы заўсёды ваявалі з Расіяй»

ГУБАЗіК затрымаў Рамана Качыну за «распальванне варожасці», паведамляе «Вясна».

17-гадовы хлопец сёлета скончыў школу і збіраўся паступаць на журфак.

Сілавікі сцвярджаюць, што ў 2020-м годзе Раман удзельнічаў у акцыях пратэсту, а таксама «распальваў варожасць у дачыненні да жыхароў Расійскай Федэрацыі».

Самога хлопца змусілі на відэа сказаць, што ён пісаў, што беларусы «заўсёды ваявалі з Расіяй».

З Масквой нашы продкі сапраўды ваявалі шмат разоў, пачынаючы ад князя Альгерда. У вайне сярэдзіне XVII стагоддзя Беларусь страціла палову свайго насельніцтва, усходнія рэгіёны амаль абязлюдзелі, ацалелых жыхароў вывелі ў расійскі палон. Гэта была самая крывавая вайна ў нашай гісторыі.

Адразу пасля затрымання Качыны артыкул пра яго як узорнага абітурыента выдалілі з сайта факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Каментары2

  • Ня-на-вісць да рускагаміру
    28.07.2022
    Вымусілі прызнацца ў рэчаіснасці. Так, галоўны вораг Беларусі ва ўсе часы - расія.  
  • Вож
    28.07.2022
    Масква была галоўным ворагам на працягу стагоддзяў. Вядомы факт.

Цяпер чытаюць

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Яраслаў Чарнагор пра інтэрв'ю Лукашэнкі: Уважліва слухаем, але абсалютна не давяраем яго словам1

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?15

На возеры пад Полацкам знайшлі цела вядомага ўролага Генадзя Шчатко3

Беларуса злавілі ў Расіі з падробленымі правамі, але пакаралі мінімальна: ён «ветэран СВА»1

Фядута пра Аўтуховіча: У дворыку «Амерыканкі» ён упарта рабіў практыкаванні, імкнучыся падтрымліваць сябе ў форме

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў12

Галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» ўнеслі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац»53

Мінчанка пабачыла ў сталічным супермаркеце скрынку гнілых чарэшняў5

На былога кіраўніка Гомеля Прывалава завялі крымінальную справу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць