Белаграпрамбанк прыпыняе аперацыі з далярамі і еўра ў апаратах самаабслугоўвання
Белаграпрамбанк паведаміў на сваім сайце, што з 1 жніўня часова прыпыняе ў прыладах самаабслугоўвання аперацыі з наяўнымі далярамі і еўра.
Будуць недаступныя наступныя аперацыі:
- папаўненне карткі;
- першапачатковы ўнёсак па ўкладу;
- дадатковы ўнёсак па ўкладу;
- валютна-абменныя аперацыі.
Мера заяўленая як часовая, але пра тэрміны аднаўлення аказання паслуг не паведамляецца. Пра гэта абяцаюць паведаміць дадаткова.
Каментары