Германія вырашыла перадаць Украіне шаснаццаць танкаў для навядзення мастоў. Пра гэта ў Твітары заявіла Міністэрства абароны Германіі.

«З мэтай далейшай падтрымкі Сухапутных сіл Украіны міністр Ламбрэхт вырашыла перадаць партыю з 16 танкаў-мостаўкладчыкаў Biber. Іх можна выкарыстоўваць для пераадолення водных і іншых перашкод на полі бою», — адзначаюць у паведамленні.
У пашыраным апісанні нямецкія вайскоўцы адзначаюць, што «Біберы» выкарыстоўваюць для хуткага стварэння мастоў для пераадолення войскамі водных перашкод і складанага рэльефу, калі шырыня патрэбнай пераправы не перавышае 20 метраў. Кожны з элементаў для моста мае даўжыню каля 11 метраў (гатовы мост — 22) і шырыню чатыры метры. Такі мост можа вытрымліваць у тым ліку бранятэхніку.
Каментары