Грамадства

Аляксандар Мілінкевіч: Улада баіцца праўды

Беларускія грамадзкія дзеячы пра суд над "Партнэрствам"

Да будынку суду Цэнтральнага раёну Менску, дзе пачаўся працэс над актывістамі «Партнэрства», сёньня прыйшлі дзясяткі актывістаў моладзевых арганізацыяў, палітыкаў, праваабаронцаў, замежных дыпляматаў.

Лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што гэты працэс над актывістамі, якія хацелі назіраць за выбарамі, сьведчыць найперш пра страх уладаў перад грамадзтвам. Таму й спрабуюць «закручваць гайкі»:

(Мілінкевіч: ) «Пачалі ўжо змагацца зь людзьмі, якія нічога не зрабілі, але мелі намер нешта зрабіць. Што яны хацелі зрабіць? Хацелі назіраць за выбарамі й хацелі правесьці апытаньне на выхадах з участкаў, як гэта робіцца ва ўсіх краінах – нават ня вельмі цывілізаваных. Улада баіцца, бо ведае, што хлусіць, што выбары фальсыфікуюцца. Яны баяцца праўды. Гэта барацьба супраць праўды».

Аляксандар Мілінкевіч выказаў падтрымку сем’ям актывістаў «Партнэрства», якія мужна трымаюцца.

(Мілінкевіч: ) «Яны маюць права й на сьлязу, але яны ўсьміхаюцца, яны бадзёрыя, яны мужныя. Гэта яшчэ раз сьведчыць, што ўлада не дасягне сваіх мэтаў. Рэпрэсіі прыводзяць толькі да большай актывізацыі людзей».

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька два дні таму выйшаў з турмы на Акрэсьціна:

(Лябедзька: ) «Працэсам над чатырма будзе пастаўлена кропка ў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. А што да працэсу, то тут усё зразумела: яго зрабілі закрытым, каб не паказваць дэпрафэсіяналізацыю сілавых структур. Адкрыты працэс паказаў бы, што і Сухарэнка, і Міклашэвіч – творцы той правакацыі, якая была ўчынена пад час выбарчай кампаніі».

Праваабаронца Людміла Гразнова лічыць гэты працэс чарговай спробай запалохаць грамадзянскую супольнасьць:

(Гразнова: ) «Але гэта нічога ня дасьць. Мы будзем працягваць сваю дзейнасьць. Галоўнае цяпер – праявіць салідарнасьць з бацькамі й роднымі рэпрэсаваных з «Партнэрства». А што будуць судзьдзі рабіць – гэта на іхным сумленьні».

Амбасадар Вялікабрытаніі ў Менску Браян Бэнэт разам зь іншымі амбасадарамі краінаў Эўразьвязу прыйшоў да суду прадэманстраваць пазыцыю сваёй краіны:

(Бэнэт: ) «Мы тут, каб паказаць, што мы пільна сочым за гэтым працэсам. І каб прадэманстраваць нашу падтрымку дэмакратычным пераўтварэньням у краіне. А таксама каб паказаць уладам, што мы занепакоены разьвіцьцём сытуацыі наагул і тым, як яны ставяцца да актывістаў «Партнэрства» ўпаасобку. Хацелася б усіх, хто тут бароніць дэмакратычныя прынцыпы, бачыць на волі. І патрабуем іх вызваленьня з турмаў».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць