Са словаў сваякоў, 4 жніўня жалезныя дзверы ў гродзенскай кватэры выламалі, Ігара забралі і завезлі ў Мінск. На той момант Ігар знаходзіўся ў кватэры адзін.

«Затрымліваў ці то ГУБАЗіК, ці то КДБ», — распавялі «Свабодзе» сваякі.
Прычына затрымання невядомая.
Ігар Банцар ужо адсядзеў тэрмін пасля пратэстаў 2020 года. Яго судзілі за хуліганства, бо ён у верасні 2020 года станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай. Музыку асудзілі на паўтара гады «хіміі».
Пасля вызвалення сёлета ён адмовіўся з'язджаць з Беларусі.
-
«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў
-
Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе
-
«Забіць яго ці адрэзаць яму яйкі я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе
Каментары