Здарэнні11

Дадрукаваліся

Асуджана група работнікаў друкарняў і прадпрыемстваў Дзяржзнаку.

Суды Барысаўскага раёна Мінскай вобласці і Кастрычніцкага раёна Магілёва прысудзілі «да розных відаў пакарання» ўдзельнікаў злачыннай групы, у склад якой уваходзілі работнікі друкарняў і прадпрыемстваў Дзяржзнаку.

Як паведаміў Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, яны займаліся незаконнай рэалізацыяй дублікатаў бланкаў таварна‑транспартных накладных, а таксама кантрольных марак, што выкарыстоўваюцца для нанясення на ўпакоўку тавараў народнага спажывання.

У ходзе праверкі інфармацыі аб наяўнасці ўстойлівых каналаў паступлення і ўцягвання ў ценявы абарот дублікатаў бланкаў таварна‑транспартных накладных (ідэнтычных па маркіроўцы ўжо выпушчаным у абарачэнне), вырабленых на прадпрыемствах Дзяржзнаку, КДБ устанавіў факты выкарыстання падробных бланкаў строгай справаздачнасці для арганізацыі і прыкрыцця ценявых фінансавых схем і дзейнасці лжэпрадпрымальніцкіх структур.

З санкцыі пракуратуры была праведзена праверачная закупка партыі падробленых таварна‑транспартных накладных. У ходзе правядзення здзелкі па куплі‑продажы ўдзельнікі злачыннай групы былі затрыманыя супрацоўнікамі КДБ.

У дачыненні да ўдзельнікаў злачыннай групы КДБ як орган дазнання распачаў тры справы па арт. 380 КК (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў), перададзеных потым у Генеральную пракуратуру, а затым у органы МУС для далейшага расследавання. У ходзе судовага разбору віна названых асоб «была цалкам даказаная».

Артыкул 380 КК для групы асоб, якія ўчынілі злачынства па папярэдняй змове, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або арышту на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, або абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС9

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

На Новым замку ў Гродне адшукалі падмуркі старажытнага храма, падобнага па архітэктуры да Каложы2

Трамп падзяліў саюзнікаў па НАТА на «добрых» і «кепскіх»4

Трэнера зборнай Беларусі могуць прызнаць найлепшым у свеце2

Цішком звольнілі дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея. На яго месца чакаюць адыёзнага дэпутата-камуніста Клішэвіча15

«Я цяпер у шоку, у дэпрэсіі». Жанчына ўбачыла, што чалавеку кепска, і патэлефанавала ў міліцыю, але рэакцыя была нечаканай15

Віктар Лукашэнка прывёз аманскаму султану ліст ад свайго бацькі11

Для абароны амерыканскай авіябазы ў Саудаўскай Аравіі разгарнулі ўкраінскую антыдронавую сістэму1

«Хочам бачыць добрую волю і з іншага боку». Прэм'ерка Літвы сказала, калі палепшацца адносіны з Беларуссю7

Як прайшла Радаўніца ў вёсках, закінутых пасля чарнобыльскай катастрофы ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС9

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць