Святары трох канфесій урачыста закруцілі слоік памідораў. Як у Іўі прайшло мясцовае свята «Іўеўскі памідор». ФОТА
У Іўі Гродзенскай вобласці 13 жніўня прайшло гарадское свята «Іўеўскі памідор», распавядае «Іўеўскі край».


Па вуліцах горада прайшоў карнавал, адбыўся конкурс на самае хуткае паяданне памідораў, зрабілі самы вялікі бутэрброд, памераліся ўраджаем, пабіліся памідорамі.


А потым чыноўнікі закруцілі першы слоік іўеўскіх памідораў ураджаю 2022 года. Права зрабіць гэта было «прадстаўлена» старшыні райвыканкама, міністру прыроды і дэпутату парламента.

Фота: Д. Зянкевіч

Фота: Д. Зянкевіч

А каб замацаваць вынік, закаталі «сяброўскую банку» святары трох канфесій.

Свята прыдумалі ў 2015 годзе.
Каментары
залик)